Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Жалудок)

(Пасля перасылкі з Жалудоцкі касцёл)

Жалудоцкі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Каталіцкі храм
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
53°36′08″ пн. ш. 24°58′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Жалудок
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль позні класіцызм
Архітэктар Караль Падчашынскі
Дата пабудовы 1853 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000717шыфр 413Г000717
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Выгляд касцёла ў 1900 г.

Каталіцкая абшчына ў Жалудку з'явілася ў 1490 годзе[1]. У той жа час тут быў пабудаваны першы касцёл па ініцыятыве Казіміра IV. Сучасны будынак у стылі Касцёл пабудаваны ў 1853 г. з бутавага каменю і цэглы паводле праекта архітэктара К. Падчашынскага — вучонага і тэарэтыка позняга класіцызму.

Архітэктура правіць

 
Галоўны фасад касцёла

Прамавугольны ў плане аб'ём з паўкруглай апсідай, сакрысціямі і крыламі трансепта па баках. Накрыты 2-схільным дахам з 3-вугольным франтонам на галоўным фасадзе, вуглы якога ўвенчваюць скульптуры-пінаклі з Хрыстом. З франтонам галоўнага фасада рытмічна спалучаецца франтон масіўнага 4-калоннага дарычнага порціка, якім аформлены партал увахода, і бакавыя арачныя нішы-экседры са скульптурамі евангелістаў. Тымпаны абодвух франтонаў запаўняюць гарэльефныя кампазіцыі. Сцены апяразвае масіўны антаблемент, расчлянёны шырокімі пілястрамі з перакінутымі паміж імі аркамі над арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах — павапнаваныя і атынкаваныя, яны кантрастна вылучаюцца на паліхромнай бутавай муроўцы. Да пачатку 20 ст. над галоўным фасадам узвышалася 8-гранная шатровая званіца і такая ж па форме сігнатурка над алтарнай часткай.

 
Сонечны гадзіннік (Фота Д. Юшкевіча)

На паўднёвай сцяне побач з уваходам захаваўся сонечны гадзіннік.

Побач з касцёлам — 2-ярусная 4-гранная бутавая званіца.

Крыпта правіць

Пад алтаром знаходзіцца крыпта з пахаваннямі, сярод іх пахаванне падскарбія надворнага Антонія Тызенгаўза — уладальніка Жалудка. На бакавых сценах прэсбітэрыя 2 белыя мармуровыя мемарыяльныя дошкі з барэльефнымі выявамі графіні Г. Тызенгаўз (1822 — 91) і графа С. Урускага, маршалка шляхты Варшаўскай губерні (1817—1890).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мінск: Беларус. Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2008. 488 с.: іл.

Спасылкі правіць