Жандарскія казармы (Магілёў)
Жандарскія казармы — будынак у цэнтры Магілёва. Размешчаны па Першамайскай вуліцы, 73. У будынку цяпер размяшчаецца Магілёўскі абласны тэатр лялек. Помнік архітэктуры сярэдзіны ХІХ ст.
Славутасць | |
Жандарскія казармы | |
---|---|
53°54′37″ пн. ш. 30°20′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Ілья Мікітавіч Фёдараў |
Дата пабудовы | да 1861 года |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000040 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЖандарская казарма пабудавана да 1861 года на былым Дняпроўскім праспекце, 99. На пачатку 1840-х гг. у Магілёве была пабудавана новая турма. У 1850 г. губернскім архітэктарам І. М. Фёдаравым быў распрацаваны праект пабудовы казармы для жандарскай каманды. Неўзабаве ён быў рэалізаваны і казарма разам з брамай і агароджай склала адзіны комплекс з турмой. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размяшчаўся конны рэзерв міліцыі[1].
Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак быў перададзены Дому піянераў, пазней выкарыстоўваўся як Дом настаўніка[1].
У 1976 г. будынак перададзены абласному тэатру лялек. У верасні 2008 г. тэатр быў зачынены на рэстаўрацыю і рэканструкцыю. У выніку побач са старым будынкам ХІХ ст. з боку царквы Трох свяціцеляў быў узведзены новы сучасны корпус тэатра. Тут размясціліся зала для гледачоў амаль на 200 месцаў з сучаснай сцэнай, харэаграфічная і рэпетыцыйная залы, памяшканні пад майстэрні. Пасля двух гадоў рэканструкцыі 29 снежня 2010 г. Магілёўскі абласны тэатр лялек быў адчынены[1].
Архітэктура
правіцьДвухпавярховы мураваны будынак галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Першамайскай. Прамавугольны ў плане, кампактны. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю пабудовы з уваходам у цэнтры галоўнага фасада. Сцены гладкія, рытмічна падзелены аконнымі праёмамі на 7 восей. Вокны, як і ўваход, прамавугольныя з паўцыркульным завяршэннем і падаконнымі нішамі, з аздобленымі рустам ліштвамі. Вуглы па ўсёй вышыні выдзелены рустоўкай. Дэкаратыўныя дэталі фасада падкрэслены белым колерам. Фасад завершаны шырокім прафіляваным гзымсам. Дах вальмавы[1].
Зноскі
- ↑ а б в г kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 13 студзеня 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жандарскія казармы (Магілёў)