Жанна Мікалаеўна Чарняўская

беларускі палітык

Жанна Мікалаеўна Чарняўская (18 ліпеня 1971, Барысаўшчына, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы[2].

Жанна Мікалаеўна Чарняўская
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
 
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Нараджэнне 18 ліпеня 1971(1971-07-18) (48 гадоў)

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 18 ліпеня 1971 гада ў в. Барысаўшчына Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне» са спецыялізацыяй «Аграінжынерыя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працавала майстрам вытворчага навучання ў дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучылішчы г. Хойнікі, спецыялістам, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, намеснікам старшыні Хойніцкага райвыканкама.

Сям’яПравіць

Замужам, мае дачку.

Зноскі