Жанна Некрашэвіч-Кароткая

Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая (нар. 14 красавіка 1972) — беларуская мовазнавец і літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (2012).

Жанна Некрашэвіч-Кароткая
Дата нараджэння 14 красавіка 1972(1972-04-14) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Муж Уладзімір Георгіевіч Кароткі
Род дзейнасці літаратуразнавец, мовазнаўца, learned literary
Навуковая сфера мовазнаўства[1] і літаратуразнаўства[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2012)
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Закончыла філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру пры кафедры гісторыі беларускай літаратуры. У 1999 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл», а ў 2012 — доктарскую дысертацыю па тэме «Лацінамоўны ліра-эпас у полілінгвістычнай літаратуры Беларусі XVI—XVII ст.».

Працавала старшым выкладчыкам кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ (1995—2001), загадчыцай кафедры класічнай і славянскай філалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і дацэнтам кафедры раманскай і класічнай філалогіі (2001—2004). З 2005 года была дацэнтам, пазней — прафесарам кафедры сучасных замежных моў факультэта міжнародных адносін БДУ.

Цяпер працуе ў асноўным за межамі Беларусі (Ольдэнбург, Познань).

ТворчасцьПравіць

Даследуе творы старажытнай беларускай літаратуры, пераважна помнікі лацінскай паэзіі эпохі Рэнесансу і ранняга барока.

Перакладае з лацінскай, польскай, царкоўнаславянскай і старабеларускай моў.

Аўтар больш за 140 публікацый па гісторыі беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стст.

Аўтар кніг «Нясвіжская Мельпамена: Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл» (2002), «Беларуская лацінамоўная паэзія: ранні рэнесанс» (2009), «Беларуская лацінамоўная паэзія: позні рэнесанс і ранняе Барока» (2011), «Шматмоўная літаратура Беларусі ў кантэксце актуальных літаратуразнаўчых канцэпцый» (2015), укладальніца кнігі «Ян Вісліцкі. Пруская вайна» (2005), суаўтар акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў» (т. 1, 2006).

Пераклала на беларускую мову з лацінскай паэмы «Пруская вайна» Яна Вісліцкага, «Радзівіліяда» Яна Радвана, большасць вершаваных твораў Міколы Гусоўскага (у т. л. у сааўтарстве з Ірынай Шкурдзюк), з польскай — асобныя творы Францішкі Уршулі з Вішнявецкіх Радзівіл, раман «Арлалёты і Падканвойны, або Полацкая шляхта» Вайніслава Казіміра Сулімы-Савіча-Заблоцкага (разам з Вольгай Макрак) і інш.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.