Жанна Сямёнаўна Асіповіч

Жанна Сямёнаўна Асіповіч (27 ліпеня 1929 — 2005) — беларускі вучоны-медык у галіне анатоміі. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1980).

Жанна Сямёнаўна Асіповіч
Дата нараджэння 27 ліпеня 1929(1929-07-27)
Дата смерці 2005
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1975)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1980)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут (1955). З 1959 года выкладала ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. З 1960 года загадчык кафедры анатоміі і фізіялогіі Віцебскага педагагічнага інстытута. З 1992 года прафесар кафедры асноў медыцынскіх ведаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Аўтар навуковых прац.

Літаратура правіць

  • Асіповіч Жанна Сямёнаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 524.