Жанна Уладзіміраўна Стаціўка
Жанна Уладзіміраўна Стаціўка (нар. 1 красавіка 1968, в. Макарава, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.
Жанна Уладзіміраўна Стаціўка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
1 красавіка 1968 (56 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьСкончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, настаўнік пачатковых класаў; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне персаналам».
Працавала кантралёрам-касірам харчовых тавараў у Брэсцкім гархарчгандлі; старшынёй прафсаюзнага камітэта навучэнцаў, выхавальнікам, выкладчыкам, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў Брэсцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сферы абслугоўвання; дырэктарам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Брэста; намеснікам старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама — начальнікам упраўлення занятасці насельніцтва.
З’яўлялася дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў.
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі «Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці».
З 2016 года - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды
правіцьУдастоена звання «Чалавек года — 2012».
Сям’я
правіцьЗамужам, мае сына.