Жаночая логіка
«Жано́чая ло́гіка» (руск.: Женская логика) — расійскі дэтэктыўны фільм 2001 года, пастаўлены па матывах аднайменнага рамана Віктара Проніна[1]. Галоўную ролю ў фільме выканала Аліса Фрэйндліх.
Жаночая логіка | |
---|---|
руск.: Женская логика | |
Жанр | дэтэктыў |
Рэжысёр | Эльдор Уразбаеў |
Сцэнарыст | Марыя Зверава |
У галоўных ролях |
Аліса Фрэйндліх Станіслаў Гаварухін Ларыса Гузеева Андрэй Лявонаў Аляксандр Самойлаў Дар’я Мароз Ірына Скобцава Георгій Нікалаенка |
Аператар | Генадзій Энгстрэм |
Кампазітар | Яўгеній Крылатаў |
Кінакампанія | «ТВ Центр », Кінастудыя імя С. Бандарчука кінаканцэрна «Масфільм» |
Краіна | Расія |
Мова | руская |
Год | 2001 |
Наступны фільм | «Жаночая логіка 2» |
IMDb | ID 2925408 |
Работнік выдавецтва Вольга Пятроўна Туманава — заўзяты аматар дэтэктываў і сышчык паводле паклікання. Яна не «опер», не дазнавальнік, не следчы, але ў яе ёсць свой спосаб пошуку злачынцаў — логіка. Жаночая логіка. На наступную раніцу пасля сыходу на пенсію, Туманава становіцца панятой. Забіты яе сусед — бізнэсмэн Корзун. У следства ёсць версія, але ў Вольгі Пятроўны свой погляд на забойства...[1]
Фільм выйшаў на DVD 22 лістапада 2012 года[2].
Зноскі
правіць- ↑ а б Женская логика - 1 (2001) — информация о фильме (руск.). «kino-teatr.ru». Праверана 28 верасня 2018.
- ↑ Фильм Женская логика — Вокруг ТВ (руск.). «vokrug.tv». Праверана 28 верасня 2018.
Спасылкі
правіць- Жаночая логіка на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (на 28.09.2018)