Жан-Батыст Дэбрэ
Жан-Батыст Дэбрэ (фр.: Jean-Baptiste Debret, 18 красавіка 1768, Парыж — 28 чэрвеня 1848, Парыж) — французскі мастак. Найбольшую вядомасць атрымаў як стваральнік літаграфічных выяў жыцця насельніцтва Бразіліі ў XIX стагоддзі. Дэбрэ атрымаў другую прэмію на Салоне прыгожых мастацтваў у 1798 годзе.[8]
Жан-Батыст Дэбрэ | |
---|---|
фр.: Jean-Baptiste Debret | |
![]() | |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1768[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1848[3][4][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, інжынер, ілюстратар, літограф |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | неакласіцызм |
Заступнікі | Жуан VI |
Уплыў | Жак-Луі Давід |
Уплыў на | Francisco Pedro do Amaral[d][7] |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Біяграфія
правіцьЯк мастак сфармаваўся ў Францыі, калі ў мастацтве пераважаў неакласіцызм. Навучаўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў, вучань Жака-Луі Давіда (1748—1825), які быў яго стрыечным братам. У 1780-х гадах суправаджаў Давіда ў паездцы ў Рым. У 1798 годзе дэбютаваў у Парыжскім салоне прыгожых мастацтваў, дзе атрымаў другі прыз.[8]
У сакавіку 1816 года адправіўся ў падарожжа ў Бразілію ў складзе Французскай мастацкай місіі — групы банапартысцкіх мастакоў і дзеячаў мастацтва, якім было даручана стварыць у Рыа-дэ-Жанейра Ліцэй мастацтваў і рамёстваў пад заступніцтвам партугальскага караля Жуана VI і графа да Барка. Пазней, у гады кіравання імператара Педру I, ліцэй ператварыўся ў Імперскую акадэмію прыгожых мастацтваў .
Доўгі час карыстаўся добразычлівасцю спачатку партугальскага каралеўскага двара, які знаходзіўся ў выгнанні ў Бразіліі, затым бразільскага імператара ў Рыа-дэ-Жанейра. Дэбрэ часта атрымліваў замовы на партрэты членаў каралеўскай сям’і. У снежні 1822 года Дэбрэ заснаваў атэлье пры Імператарскай акадэміі, а ў 1826 годзе стварыў уласную мастацкую школу ў Бразіліі. У 1829 годзе арганізаваў першую мастацкую выставу ў Бразіліі, дзе таксама прадставіў уласныя працы і творы вучняў. Падобна Давіду пры Напалеоне, Дэбрэ нярэдка атрымліваў замовы на афармленне афіцыйных і публічных цырымоній і свят, і нават спраектаваў некаторыя ўзоры прыдворных гарнітураў. Партрэт Жуана VI (1817) нагадвае партрэты Напалеона ваеннай і імперскай сімволікай.
Знаходзячыся ў Бразіліі, часта перапісваўся са сваім братам, які застаўся ў Парыжы. Заўважыўшы яго цікавасць да бразільскай штодзённасці, Дэбрэ з 1816 па 1831 год пасылаў яму малюнкі вулічных сцэн, мясцовых звычаяў і розных падзей. Асаблівую цікавасць выклікалі становішча чорных рабоў і жыццё мясцовых індзейцаў . Нараўне з працамі нямецкага мастака Ёгана Морыца Ругендаса (ням.: Johann Moritz Rugendas), працы Дэбрэ — адна з найважнейшых дакументальных крыніц пра жыццё Бразіліі ў першай палове XIX стагоддзя.
Звяржэнне Бурбонаў паслужыла штуршком да таго, што Дэбрэ ў 1831 годзе вярнуўся ў Францыю. У Францыі быў абраны членам Акадэміі прыгожых мастацтваў. У перыяд 1834—1839 гадах Дэбрэ апублікаваў у 3-х тамах серыю гравюр пад назвай «Маляўнічае і гістарычнае падарожжа ў Бразілію, або Жыццё французскага мастака ў Бразіліі» (фр.: Voyage Pittoresque et Historique Brésil). У іх дэталёва паказана вонкавае аблічча, адзенне і паўсядзённы побыт бразільцаў, як белых, так і чорных, а таксама прадстаўнікоў карэнных плямёнаў, у тым ліку пазней зніклых (напрыклад, камаканы і батакуды ). Некаторыя яго гарадскія замалёўкі не толькі адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё афрабразільцаў, але і ўтрымліваюць элементы сатыры і гумару.
На жаль, праца не мела камерцыйнага поспеху. Каб зарабіць на жыццё, Дэбрэ рабіў літаграфічныя выявы свайго далёкага сваяка Давіда, аднак іх тыраж і, адпаведна, прыбытковасць былі невялікія.
Памёр 28 чэрвеня 1848 года ў Парыжы ў галечы.
Галерэя
правіць-
У хаце цыган (1820)
-
Вулічны музыка з берымбаў (1826)
-
Публічная лупцоўка раба (1830)
-
Сігнальная труба правадыра барора (1834)
-
Сямейная вячэра (1839)
-
Пакаранне раба (1834-1839)
-
Негрыцянкі (1835)
-
Конны індзеец чаруа
Зноскі
- ↑ Jean Baptiste Debret
- ↑ Jean Baptiste Debret — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Jean-Baptiste Debret // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pontual R. Jean-Baptiste Debret // Debret, Jean-Baptiste // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T021703
- ↑ http://www.acrilex.com.br/cultura_grandesmestres_debretI.htm
- ↑ RKDartists Праверана 7 чэрвеня 2020.
- ↑ Itaú Cultural Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
- ↑ а б Araujo, Ana Lucia (2015). Brazil Through French Eyes: A Nineteenth-Century Artist in the Tropics. UNM Press. p. 45. ISBN 978-0826337467.