Жан-П’ер Рафарэн

французскі палітык
(Пасля перасылкі з Жан-П'ер Рафарэн)

Жан-П’ер Рафарэн (фр.: Jean-Pierre Raffarin; нар. 3 жніўня 1948) — кансерватыўны палітык, 165-ы прэм’ер-міністр Французскай рэспублікі з 2002 па 2005 год пры прэзідэнце Жаку Шыраку. Прызначаны пасля перамогі Шырака на прэзідэнцкіх выбарах 2002. Прадстаўляў партыю Саюз за прэзідэнцкую большасць Францыі. 31 сакавіка 2004 сфарміраваў новы ўрад.

Жан-П’ер Рафарэн
фр.: Jean-Pierre Raffarin
прэм’ер-міністр Францыі[d]
6 мая 2002 — 31 мая 2005
Папярэднік Ліянель Жаспен
Пераемнік Дамінік дэ Вільпен
сенатар Францыі[d]
18 верасня 2005 — 4 кастрычніка 2017
дэпутат Еўрапейскага парламента
19 ліпеня 1994 — 18 мая 1995
дэпутат Еўрапейскага парламента
25 ліпеня 1989 — 18 ліпеня 1994
Q63154863?
19 снежня 1988 — 8 мая 2002
Папярэднік Louis Fruchard[d]
Пераемнік Élisabeth Morin[d]
Нараджэнне 3 жніўня 1948(1948-08-03)[1][2][…] (75 гадоў)
Бацька Jean Raffarin[d]
Жонка Anne-Marie Raffarin[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Узнагароды
Сайт carnetjpr.com (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля правалу праекта Еўрапейскай канстытуцыі на рэферэндуме Рафарэн сышоў у адстаўку 31 мая 2005 года. Паводле апытанняў грамадскай думкі, Рафарэн — адзін з самых непапулярных французскіх палітыкаў з часоў заснавання Пятай рэспублікі (1958). Яго крытыкавалі за беспадстаўны аптымізм і шапказакідальніцкія афарызмы (т.з. рафарынады).

Узнагароды правіць

  • Вялікі крыж Нацыянальнага ордэна Заслуг (2002)
  • Афіцэр Нацыянальнага ордэна Квебека (2003)
  • Вялікі крыж ордэна Зоркі Румыніі (2004)

Зноскі

  1. Jean-Pierre Raffarin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jean-Pierre Raffarin // Brockhaus Enzyklopädie