Жан-Франсуа Мармантэль

Жан-Франсуа Мармантэль (фр.: Jean-François Marmontel; 11 ліпеня 1723 — 31 снежня 1799) — французскі пісьменнік, філосаф і драматург. Член Французскай акадэміі (1763).

Жан-Франсуа Мармантэль
фр.: Jean-François Marmontel
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 ліпеня 1723(1723-07-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 1799(1799-12-31)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Марцін Мармантэль[d]
Маці Марыяна Гурдэ[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці філосаф, палітык, журналіст, паэт, гісторык, драматург, лібрэтыст, пісьменнік, літаратурны крытык, энцыклапедыст, раманіст
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Мармантэль нарадзіўся ў беднай сям’і ў Бор-лез-Оргу ў Карэзе. Пасля навучання ў езуіцкай школе займаў нядоўга кафедру філасофіі ў Тулузе, у езуіцкай калегіі.

У 1743 годзе Мармантэль напісаў сваю першую оду «L’Invention de la poudre à canon», думаючы атрымаць за яе прыз на «Jeux Floraux», але пацярпеў няўдачу. Ён звярнуўся да Вальтэра са скаргай на несправядлівасць суддзяў; такім чынам паміж імі завязалася сяброўства, якое доўжылася ўсё жыццё. Пры садзейнічанні Вальтэра Мармантэль выдаваў «Observateur littéraire». У 1748 годзе Мармантэль напісаў трагедыю «Denys le tyran», за якой рушылі ўслед «Aristomène» (1749), «Cléopâtre» (1750), «Les Héraclides» (1752), «Égyptus» (1753); усе яны мелі ў свой час поспех. Найлепшыя з аповедаў: «Alcibiade ou le moi», «Soliman II», «La mauvaise mère» і інш. Вядомасцю карыстаецца таксама гістарычны раман Мармантэля «Bélisaire» (1767), які падвергся пераследу Сарбоны за пропаведзь верацярпімасці.

У 1783 годзе, пасля смерці д’Аламбера, Мармантэль быў прызначаны сакратаром Акадэміі, а ў 1786 годзе атрымаў прафесарскую кафедру. Свае працы па гісторыі літаратуры, надрукаваныя ў «Encyclopédie», Мармантэль сабраў у кнігу «Éléments de littérature», якая карыстаецца такой жа вядомасцю, як «Lycée» Лагарпа.

Мармантэль напісаў лібрэта для опер, аперэтак і балетаў: балет «Кефал і Прокрыс» для кампазітара Андрэ Грэтры, «La Guirlande» (1751), «Acanthe et Céphise» (1751), «Hercule mourant» (1761) і інш. З іншых яго сачыненняў у прозе і вершах вядомыя: «Létablissement de l'École militaire» (1751), «Vers sur la convalescence du Dauphin» (1752), «Poétique française» (1763), «Mémoire sur la régence du duc d’Orléans» (1788), «Nouveaux contes moraux» (1792) і г. д.

Зноскі

  1. а б Jean François Marmontel // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Jean François Marmontel // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. а б Французская акадэмія — 1635. Праверана 2 чэрвеня 2022.