Жан-Франсуа Міле (фр. Jean-François Millet, 4 кастрычніка 1814 — 20 студзеня 1875) — французскі мастак, адзін з заснавальнікаў барбізонскай школы.

Жан-Франсуа Міле
фр.: Jean-François Millet
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1814(1814-10-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 1875(1875-01-20)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Pauline Virginie Ono-dit-Biot[d] і Catherine Marie Joseph Lemaire[d]
Дзеці Marie-Rosalie Millet[d] і Jean-François Millet[d]
Род дзейнасці plower, мастак, гравёр, архітэктурны чарцёжнік, фатограф, графік
Жанр жанравы жывапіс[8] і пейзаж[8]
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм[8]
Уплыў Théophile Langlois de Chèvreville[d] і Поль Дэларош[9]
Уплыў на Louis Auguste Albert Paul[d], Henri Rouart[d], Claude-Charles Bourgonnier[d] і Amélie van Assche[d]
Член у
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчая біяграфія правіць

Міле нарадзіўся ў сям’і заможнага селяніна з маленькай вёсцы Грушы на беразе праліва Ла-Манш каля Шэрбура. Яго мастацкія здольнасці былі ўспрыняты сям’ёй як дар звыш. Бацькі далі яму грошай і дазволілі вучыцца жывапісу. У 20 гадоў ён пачаў навучацца жывапісу ў Шэрбургу ў малавядомых мастакоў Мушэля і Ланглуа. У 1837 г. прыехаў у Парыж і два гады займаўся ў майстэрні салоннага жывапісца Поля Дэлароша. З 1840 г. малады мастак пачаў выстаўляць свае працы ў Салоне.

У 1849 г. мастак пасяліўся ў Барбізоне і пражыў там да канца сваіх дзён. Тэма сялянскага жыцця і прыроды — галоўныя для творчасці Мілі. «Я селянін і нічога больш, як селянін», — казаў ён пра сябе.

Цяжкая праца сялян, іх галеча і пакора праявіліся ў карціне «Зборшчыцы каласоў» (1857). Фігуры жанчын на фоне поля сагнутыя ў нізкім паклоне — толькі так ім удасца сабраць пакінутыя пасля жніва каласы. Уся карціна напоўнена сонцам і паветрам. Праца выклікала розныя ацэнкі публікі і крытыкі, што прымусіла майстра часова звярнуцца да больш паэтычных бакоў сялянскага побыту.

Карціна «Анжэлюс» (1859) паказала, што Міле здольны перадаць у сваіх працах тонкія эмацыйныя перажыванні. У полі застылі дзве адзінокія постаці — муж і жонка, пачуўшы вячэрні звон, ціха моляцца аб памерлых. Нязыркія карычняватыя тоны пейзажу, асветленага прамянямі заходзячага сонца, ствараюць адчуванне спакою.

У 1859 годзе Міле па замове французскага ўрада напісаў палатно «Сялянка, якая пасвіць карову». Марозная раніца, шэрань серабрыцца на зямлі, жанчына павольна ідзе за каровай, яе постаць амаль растварылася ў ранішнім тумане. Крытыкі назвалі гэтую карціну маніфестам беднасці.

Міле пачаў здабываць вядомасць толькі пасля парыжскай Сусветнай выставы 1867 года, менавіта яна прынесла яму залаты медаль.

У канцы жыцця мастак пад уплывам барбізонцаў захапіўся пейзажам. У «Зімовым пейзажы з крумкачамі» (1866) няма сялян, яны даўно сышлі, кінуўшы раллю, па якой блукаюць вароны. Зямля прыгожая, сумная і самотная. «Вясна» (1868—1873) — апошняя праца Міле. Поўная жыцця і любові да прыроды, ззяючай яркімі фарбамі пасля дажджу, яна скончана незадоўга да смерці мастака.

20 студзеня 1875 года Міле ва ўзросце 60 гадоў памёр у Барбізоне і быў пахаваны каля вёскі Шалі, побач са сваім сябрам Тэадорам Русо.

Зноскі