Жан-Філіп Рамо

Жан-Філіп Рамо (фр.: Jean-Philippe Rameau; 25 верасня 1683, Дыжон — 12 верасня 1764, Парыж) — французскі кампазітар і тэарэтык музыкі эпохі барока.

Жан-Філіп Рамо
Jean-Philippe Rameau
Attribué à Joseph Aved, Portrait de Jean-Philippe Rameau (vers 1728) - 001.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 верасня 1683(1683-09-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 верасня 1764(1764-09-12)[1][4][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Marie-Louise Mangot[d]
Дзеці Claude-François Rameau[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, харэограф, музыказнавец, тэарэтык музыкі, музыкант, арганіст, harpsichordist, тэарэтык
Інструменты скрыпка
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Order of Saint Michael
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Сын арганіста, ведаў ноты раней, чым навучыўся чытаць. Вучыўся ў езуіцкай школе. У 18 гадоў быў адпраўлены бацькам у Італію ўдасканальваць музычную адукацыю ў Мілане. Пасля вяртання выступаў скрыпачом у аркестры Манпелье, служыў арганістам у Дыжоне, Клермон-Феране, Ліёне. З 1722 пасяліўся ў Парыжы. Пісаў для парыжскіх тэатраў, складаў духоўную і свецкую музыку, з 1745 стаў прыдворным кампазітарам.

Музычная творчасцьПравіць

Развіваў заснаваны Ж.-Б. Люлі жанр лірычнай трагедыі. У оперы ўзмацніў эмацыянальную выразнасць музыкі, ролю аркестра, увагу да рэчытатыўна-арыёзнай сферы. Аўтар опер, опер-балетаў, балетаў, камедый-балетаў і інш., свецкіх кантат, маготаў, канцэртаў для клавесіна і камернага ансамбля, п’ес для клавесіна, музыкі для спектакляў і інш. У «Трактаце пра гармонію…» (1722) абгрунтаваў тэрцавую будову акордаў, увёў паняцце «гарманічнага цэнтра» (тонікі), дамінантнай і субдамінантнай функцый.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118598090 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Jean-Philippe Rameau // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jean Philippe Rameau // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118598090 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118598090 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

ЛітаратураПравіць

  • Рамо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Lester, Joel. Compositional theory in the eighteenth century. Cambridge (Mass.): Harvard University Press, 1992.
  • Lester J. Rameau and musical thought in the Enlightenment // The Cambridge history of Western music theory, ed. by Thomas Christensen. Cambridge, Mass., 2002, pp. 753-778.

СпасылкіПравіць