Жан Батыст Дзюма

Жан Батыст Андрэ Дзюма (фр. Jean Baptiste Andre Dumas; 14 ліпеня 1800, Алес — 11 красавіка 1884, Каны) — французскі хімік-арганік і дзяржаўны дзеяч.

Жан Батыст Андрэ Дзюма
Jean Baptiste Andre Dumas
Jean Baptiste André Dumas.jpg
Дата нараджэння 14 ліпеня 1800(1800-07-14)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1884(1884-04-11)[5][7][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Herminie-Caroline Brongniart[d]
Дзеці Ernest Charles Jean-Baptiste Dumas[d]
Род дзейнасці хімік, палітык, выкладчык універсітэта, фармацэўт
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Шарль Адольф Вюрц і Луі Пастэр
Вядомы як аўтар тэорыі тыпаў
Член у
Узнагароды
Подпіс Jean-Baptiste Dumas signature.png
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У юнацтве навучаўся аптэкарскай справе. У 1816 годзе адправіўся ў Жэневу, дзе працаваў памочнікам фармацэўта. Скончыўшы Жэнеўскі ўніверсітэт, у 1823 годзе перабраўся ў Парыж, дзе да 1840 года працаваў у Політэхнічнай школе; у 1835 годзе стаў прафесарам. Адначасова Дзюма выкладаў у Сарбоне (1832—1868), Цэнтральнай школе мастацтваў і рамёстваў (1829—1852), адным з заснавальнікаў якой ён быў, і ў Вышэйшай Медыцынскай школе (з 1839).

З 1832 года з'яўляўся членам Парыжскай акадэміі навук, а з 1868 — яе абавязковым сакратаром.

З 1840 года — член Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1844 годзе Лонданскае каралеўскае таварыства ўзнагародзіла Дзюма медалём Коплі. З 1845 — замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН. У 1849—1851 гадах з'яўляўся міністрам сельскай гаспадаркі і камерцыі Францыі. Быў членам Сената (1856), прэзідэнтам муніцыпальнага савета Парыжа (1859), начальнікам Манетнага двара (1868). У 1859 годзе Дзюма стаў прэзідэнтам Французскага хімічнага таварыства. З 1880 года — член Берлінскай акадэміі навук.

Кавалер ордэна Ганаровага легіёна (1863).

Зноскі

  1. http://www.senat.fr/senateur-2nd-empire/dumas_jean_baptiste0273e2.html
  2. Jean-Baptiste Dumas / Assemblée nationale
  3. Jean Baptiste Dumasministère de la Culture.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #100828051 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. а б в group of authors Dumas, Jean Baptiste André // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 8.
  6. Дюма // Энциклопедический лексиконСПб.: 1841. — Т. 17. — С. 392.
  7. Jean Baptiste André Dumas — 2009.
  8. Jean-Baptiste André Dumas
  9. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #100828051 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  10. http://www.astro.com/astro-databank/Dumas,_Jean-Baptiste
  11. http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/00033798500200111
  12. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

ЛітаратураПравіць

  • Partington J. R., A history of chemistry, v. 4, L., 1964.