Жан Батыст Жазеф Фур’е

(Пасля перасылкі з Жан Батыст Жазеф Фур'е)

Жан Батыст Жазеф Фур'е (фр.: Jean Baptiste Joseph Fourier; 21 сакавіка 1768, Осер, Францыя16 мая 1830, Парыж) — французскі матэматык і фізік.

Жан Батыст Жазеф Фур'е
Jean Baptiste Joseph Fourier
Дата нараджэння 21 сакавіка 1768(1768-03-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 1830(1830-05-16)[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка, фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Жазеф Луі Лагранж
Вядомыя вучні Дырыхле
Вядомы як заснавальнік тэорыі радоў і інтэгралаў Фур'е
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Навуковыя дасягненні

правіць
  • Даказаў тэарэму аб ліку сапраўдных каранёў алгебраічнага ўраўнення, якія ляжаць паміж дадзенымі межамі (Тэарэма Фур'е 1796).
  • Даследаваў, незалежна ад Ж. Мурайле, пытанне аб умовах прымянімасці распрацаванага Ісаакам Ньютанам метаду лікавага рашэння ўраўненняў (1818).
  • Манаграфіі «Аналітычная тэорыя цяпла», у якой быў дадзены вывад ураўнення цеплаправоднасці ў цвёрдым целе, і распрацоўка метадаў яго інтэгравання пры розных межавых умовах. Метад Фур'е заключаўся ў прадстаўленні функцый у выглядзе трыганаметрычных радоў Фур'е.
  • Знайшоў формулу прадстаўлення функцыі з дапамогай інтэграла, які адыгрывае важную ролю ў сучаснай матэматыцы.
  • Даказаў, што ўсякую адвольна праведзеную лінію, складзеную з адрэзкаў дуг розных крывых, можна прадставіць адзіным аналітычным выразам.
  • У 1823 незалежна ад Эрстэда адкрыў тэрмаэлектрычны эфект, паказаў, што ён валодае ўласцівасцю суперпазіцыі, стварыў тэрмаэлектрычны элемент.
  • Яго імя ўнесена ў спіс найвялікшых вучоных Францыі, змешчаны на першым паверсе Эйфелевай вежы.

Зноскі

правіць
  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Jean-Baptiste Joseph Fourier // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Фурье Жан Батист Жозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118684310 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 2 снежня 2022.
  6. Moiroux J. Le cimetière du Père-LachaiseParis: 1908. — P. 162.
  7. а б в г MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 21 сакавіка 2018.
  8. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  9. Joseph Fourier // Académie française Праверана 9 ліпеня 2020.