Жан Дэван (фр. Jean Dewasne; 11 мая 1921 ці 21 мая 1921, Ліль — 23 ліпеня 1999, Парыж) — французскі мастак і скульптар.

Жан Дэван
фр.: Jean Dewasne
Фатаграфія
Дата нараджэння 21 мая 1921(1921-05-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1999(1999-07-24) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар, пісьменнік, мастак-гравёр, графік
Вучоба
Уплыў на Jan Sivertsen[d]
Узнагароды

прэмія Кандзінскага[d] (1946)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Першая выстава Дэвана прайшла ў 1941 годзе ў галерэі l’Esquisse. У 1943 годзе Дэван стварыў першую абстрактную працу. У 1945 годзе быў удастоены Прэміі Кандзінскага. У 1946 годзе ў галерэі Рэнэ Друэна прайшла першая выстава яго абстрактных карцін. У 1945—1956 гадах Жан Дэван — вядучы мастак у галерэі Дэніз Рэнэ. Пасля 1956 года выстаўляўся ў Даніэля Кардзье.

У 1950 годзе ў Парыжы Дэван і Эдгар Піле заснавалі майстэрню абстрактнага мастацтва. У 1983 годзе Пошта Францыі выпусціла ў серыі «Сучаснае мастацтва» марку з выявай карціны Дэвана «Аўрора», паштовы канверт з гэтай маркай. У 1991 годзе Дэван быў абраны членам Акадэміі мастацтваў.

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.