Жан Жыраду
Жан Жыраду (фр.: Jean Giraudoux; 29 кастрычніка 1882 — 31 студзеня 1944) — французскі празаік, эсэіст, драматург і дыпламат, адзін з самых значных французскіх драматургаў перыяду паміж дзвюма сусветнымі войнамі, знакаміты дзякуючы стылістычнай вытанчанасці і паэтычнай фантазіі.
Жан Жыраду | |
---|---|
фр.: Jean Giraudoux | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Hippolyte Jean Giraudoux |
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1882[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 студзеня 1944[3][1][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Жан-П’ер Жыраду[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, сцэнарыст, дыпламат, раманіст, эсэіст, пісьменнік |
Мова твораў | французская |
Узнагароды |
Канкур жэнераль[d] (1902) |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьЖыраду нарадзіўся ў сям’і інжынера, які працаваў у Міністэрстве транспарту. Будучы пісьменнік вучыўся спачатку ў Парыжы, потым у Мюнхене (дзе пазнаёміўся з Франкам Ведэкіндам) і ў ЗША, шмат падарожнічаў па Еўропе. Вярнуўшыся ў Францыю ў 1910 годзе, ён атрымаў працу ў Міністэрстве замежных спраў, працаваў дыпламатам, бываў у тым ліку ў Маскве. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне і ў 1915 годзе зрабіўся першым пісьменнікам, які быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна за вайсковую службу.
У 1918 годзе Жыраду ажаніўся. Прыкладна ў гэты ж час пачаўся самы актыўны перыяд яго творчасці. Першы свой поспех ён атрымаў дзякуючы раманам «Зігфрыд і лімузенец» (Siegfried et le Limousin, 1922) і «Эглантына» (Eglantine, 1927). У 1928 годзе пісьменнік пазнаёміўся з акцёрам і кіраўніком тэатра Луі Жувэ, разам з якім адаптаваў першы свой раман для сцэны і які натхніў яго на далейшую творчасць, і менавіта наступныя п’есы — «Амфітрыён-38» (Amphitryon 38, 1929), «Траянскай вайны не будзе» (La guerre de Troie n’aura pas lieu, 1935), «Электра» (Electre, 1937), «Вар’ятка з Шаё» (La Folle de Chaillot, 1945) і іншыя прынеслі яму сусветную славу.
Памёр у Парыжы, пахаваны на могілках Пасі.
Зноскі
- ↑ а б Jean Giraudoux // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean Giraudoux // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Жироду Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Жироду Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жан Жыраду
- На валаску