Жан I (герцаг Латарынгіі)
Жан I (фр.: Jean Ier de Lorraine; люты 1346 — 23 верасня 1390) — герцаг Латарынгіі з 1346 года, сын Рауля I і Марыі дэ Шацільён.
Жан I фр.: Jean Ier de Lorraine | |
![]() | |
![]() | |
Дзейнасць | феадал |
---|---|
Нараджэнне | люты 1346[1]
|
Смерць | 23 верасня 1390[1] (44 гады) |
Дынастыя | Латарынгскі дом |
Бацька | Рауль Храбры[d] |
Маці | Марыя дэ Шацільён[d] |
Жонка | Сафія Вюртэмбергская[d] |
Дзеці | Феры I[d], Карл II[d] і Ізабэла Латарынгская[d] |
БіяграфіяПравіць
Жану было 6 месяцаў, калі яго бацька загінуў у бітве пры Крэсі. Да 1353 года рэгентамі пры ім былі яго маці і граф Эберхард II Вюртэмбергскі.
У снежні 1353 года падчас знаходжання ў Латарынгіі імператара Карла IV Люксембургскага Жан прынёс яму амаж за герцагства, а той прызначыў яго «генеральным лейтэнантам імперыі ў Мозельскай вобласці».
У 1356 і 1365 гадах Жан разам з рыцарамі Тэўтонскага ордэна ўдзельнічаў у крыжовых паходах супраць літоўцаў. На боку французскага караля ўдзельнічаў у бітве пры Пуацье (1356), дапамагаў дафіну Карлу здушыць паўстанне парыжан.
У 1364 годзе адправіўся ў Брэтань дапамагчы свайму дзядзьку Карлу дэ Блуа ў яго барацьбе з Жанам IV дэ Манфорам. Вайна за брэтонскую спадчыну скончылася бітвай пры Орэ 29 верасня 1364 года: Карл дэ Блуа быў забіты, Жан Латарынгскі і Бертран Дзюгеклен патрапілі ў палон. Пазней удзельнічаў у вайне за вызваленне французскіх тэрыторый, захопленых англічанамі.
У канцы свайго кіравання зблізіўся з герцагам Бургундыі Філіпам Смелым.
Сям’яПравіць
Жан Латарынгскі ў 1361 годзе ажаніўся з Сафіяй Вюртэмбергскай (1343—1369), дачкой графа Эберхарда II і Елізаветы фон Хенеберг. Дзеці:
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families Праверана 28 студзеня 2016.
ЛітаратураПравіць
- Henry Bogdan(фр.) бел., La Lorraine des ducs, sept siècles d’histoire, Perrin, 2005 [détail des éditions] (ISBN 2-262-02113-9)