Жорнавае

(Пасля перасылкі з Жарнаўшчына)

Жорнавае або жарнаўшчына — падатак з сялян у Вялікім Княстве Літоўскім за права мець уласныя жорны і вырабляць на іх крупы. Збіралася з усіх сялян воласці, якія мелі жорны; памеры падатку вагаліся. Напрыклад, у Копыскім графстве да 1756 года складала ⅛ бочкі жыта і ⅛ бочкі аўса, пасля 1756 года — 1 тынф з дыма на год. Звычайна спаганялася арандатарамі панскіх млыноў.

Літаратура правіць

  • Мелешко В. И. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине XVII—XVIII в. — Мн., 1982. — С. 61.