Жарскі сельсавет (Вілейскі раён)
Жа́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Жары.
Жарскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Вілейскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Жары |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 690 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцешыцкага сельсавета[1].
З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, у складзе сельсавета 22 населеныя пункты, у якіх 3544 жыхары. З 25 снежня 1962 года ў складзе Вілейскага раёна.
4 красавіка 1973 года ў склад Касцяневіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Гедзевічы, Добравічы-I, Добравічы-II, Малышкі, Перакалле і Старынкі)[2]. 30 кастрычніка 2009 года ў склад сельсавета з Даўгінаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Аношкі, Грышкавічы, Жызнава, Камена, Крывазнакі, Пагост і Стахі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сцешыцы, а сельсавет перайменаваны ў Сцешыцкі[3].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 690 чалавек[4], з іх 92,6 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,7 % — палякі[5].
Населеныя пункты
правіць- 1 студзеня 1947 года — 16
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.