Жаслен II (граф Эдэсы)

(Пасля перасылкі з Жаслен II, граф Эдэсы)

Жаслен II дэ Куртэнэ (фр.: Josselin II de Courtenay, 1113 — 1159, Алепа) — граф Эдэсы з 1131 года, апошні кіраўнік графства Эдэскага. Сын графа Жаслена I і Беатрыс, дочкі армянскага цара Костандына I.

Жаслен II
Josselin II de Courtenay
Сцяг4-ы Граф Эдэсы
1131 — 1150
Папярэднік Жаслен I
Пераемнік Жаслен III
Нараджэнне каля 1113[1]
Смерць каля 1159[1][2]
Род Першы дом Куртэнэ
Бацька Жаслен I[2]
Маці Беатрыс Армянская[d][2][3]
Жонка Беатрыс дэ Сон[d]
Дзеці Агнес дэ Куртэнэ[2][3], Жаслен III[d][3] і Ізабэль дэ Куртэнэ[d]
Дзейнасць манарх, палітык, кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У юнацкасці Жаслен патрапіў у палон да мусульман падчас бітвы пры Азазе ў 1125 годзе, але затым намаганнямі караля Іерусаліма Балдуіна II быў вызвалены. У 1131 годзе яго бацька Жаслен I быў паранены ў бітве з Данішмендамі і неўзабаве памёр. Пасля яго смерці Жаслен атрымаў у спадчыну графства Эдэскае[крыніца?].

Да таго часу над графствам навісла пагроза з боку Зангі, які згуртаваў пад сваёй уладай Алепа і Масул. Жаслен II не надаваў належнай увагі бяспецы сваіх межаў, таму што быў занадта заняты канфліктам з Трыпалі. У 1138 годзе Жаслен, княства Антыёхія і імператар Візантыі Іаан II агульнымі намаганнямі паспрабавалі напасці на Зангі, але пацярпелі паражэнне.

Бітва пад Эдэсай. 1146 год.

У 1144 годзе, скарыстаўшыся адсутнасцю Жаслена ў Эдэсе (ён знаходзіўся ў Антыёхіі), Зангі акружыў горад. Аблога Эдэсы доўжылася ўсяго месяц, і 24 снежня таго ж года горад паў. Уварваўшыся ў Эдэсу, мусульмане ўчынілі разню — хроніка[4] паведамляе, што яны «наталілі смагу крывёй старых і дзяцей, мужчын і жанчын, святароў і дыяканаў, пустэльнікаў і манахаў, манашак і дзяўчын, немаўлятаў, жаніхоў і нявест». Жаслен працягваў фармальна заставацца графам Эдэсы і кіраваў рэшткамі свайго графства з горада Турбесель. Пасля гібелі Зангі ў 1146 годзе ён распачаў спробу вярнуць страчаныя ўладанні, але ў лістападзе 1146 года пацярпеў паражэнне ад атабека Нур ад-Дзіна Махмуда і ледзь пазбег палону. У 1150 годзе Жаслен усё ж патрапіў у палон да мусульман, яго трымалі ў Алепа да самай смерці ў 1159 годзе.

Нашчадкі правіць

У Жаслена было трое дзяцей:

Зноскі

  1. а б http://www.manfred-hiebl.de/mittelalter-genealogie/_kreuzzuege/courtenay/joscelin_2_de_courtenay_graf_von_edessa_1159.html Праверана 28 снежня 2016.
  2. а б в г д WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 9 ліпеня 2019.
  3. а б в Lundy D. R. The Peerage
  4. Михаил Сириец. Хроника
  5. Степаненко В. П. // Рубениды Киликии и графы Эдессы в первой половине XII в.: (К структуре графства Эдесского)] // Античная древность и средние века: Византия и сопредельный мир. Свердловск, 1990. С. 151—159 [1](недаступная спасылка) архив Архівавана 12 кастрычніка 2012.
Папярэднік
Жаслен I
Граф Эдэсы
1131 — 1150
Пераемнік (намінальна)
Жаслен III