Жаўтушнік лакфіёлавы

(Пасля перасылкі з Жаўтушнік ляўкойны)

Жаўту́шнік лакфіёлавы[3], жаўтушка[3] (Erysimum cheiranthoides) — від кветкавых раслін з роду Жаўтушнік (Erysimum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Жаўтушнік лакфіёлавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erysimum cheiranthoides L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22933
NCBI  330168
EOL  585020
GRIN  t:105478
IPNI  307231-2
TPL  kew-2799902

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая Травяністая расліна вышынёй да 100 см з прамастойным, баразнаватым, апушаным сцяблом. Лісце чаргаванае, суцэльнае, злёгку зубчастае па краі. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі з чатырма пялёсткамі, ярка-жоўтага колеру, у гронках. Плод — чатырохгранны стручок даўжынёй 2—4 см, накіраваны коса ўверх.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Від распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі. Натуралізаваўся ў Японіі, Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыцы і Аргенціне[4].

Расце на лугах, узлесках, па берагах вадаёмаў, у парках і садах, каля дарог, на травяністых схілах, пустках і аблогах. Цвіце ў маікастрычніку. Святлолюбівая расліна, добра пераносячая цень, ксерафіт, мезавфіт, мезатроф і эўтроф[5].

Выкарыстанне правіць

У насенні расліны маецца да 48 % тлустага алею[3]. Лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Taxon: Erysimum cheiranthoides L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
  5. Желтушник левкойный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Желтушник левкойный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)