Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей
Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей — музей Жлобіна, займае будынак былога касцёла[1], які пасля Другой сусветнай вайны быў перароблен у дзіцячы сад. Будынак пабудаваны ў 1911 годзе.
Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей | |
---|---|
Заснаваны | 1964 |
Месцазнаходжанне | Жлобін |
Адрас | 247210, Беларусь, Гомельская вобл., г. Жлобін, вул. Першамайская, 87 |
zhlobin-museum.by |
Фонды музея на 2013 год: 14.268 экспанатаў, з іх: асноўны — 8571 і дапаможны — 5697. Фонд пастаянна папаўняецца.
Мае 4 выставачныя залы:
- этнаграфічная зала з фрагментамі сялянскай хаты, аформленай з улікам інтэр’еру 19 ст. у Жлобінскім раёне,
- чыгуначная зала, бо Жлобін з’яўляецца буйным чыгуначным вузлом і ўся гісторыя звязана з развіццём чыгункі,
- зала, прысвечаная рэвалюцыйным падзеям,
- асноўная экспазіцыя прысвечана ВАВ (гільзы ад снарадаў і патронаў, мінамёт, зброя, адзенне, посуд, лісты, фатаграфіі, узнагароды і многае іншае)
Зноскі
- ↑ https://gomel.today/rus/news/gomel/51918/ Архівавана 5 кастрычніка 2019.
Спасылкі
правіць- Сайт музея Архівавана 11 лістапада 2016.