Жлобінскі раён
Жлобінскі раён — раён у складзе Гомельскай вобласці.
Жлобінскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | Гомельская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Жлобін | ||||
Кіраўнік | Аляксандр Віктаравіч Грыгарэнка | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 54,59 %, руская 40,59 % Размаўляюць дома: беларуская 23,9 %, руская 70,28 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
104 871 чал.[1] (2-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 49,94 чал./км² (2-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 84,95 %, рускія — 9,26 %, украінцы — 1,84 %, іншыя — 3,95 %[1] |
||||
Плошча |
2 110,77[2] км² (6-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
151 м[3] | ||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
Плошча раёна складае 2100 км² (6-е месца). Раён мяжуе з Рагачоўскім, Буда-Кашалёўскім, Рэчыцкім і Светлагорскім раёнамі Гомельскай вобласці, Бабруйскім раёнам Магілёўскай вобласці.
ГеалогіяПравіць
У тэктанічных адносінах тэрыторыя раёна прымеркавана да Жлобінскай седлавіны і Гарадоцка-Хацецкай ступені Прыпяцкага прагіну. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 20—40 м, у ледавіковых лагчынах да 80—100 м; ніжэй неагенавыя і палеагенавыя да 45—50 м, мелавыя 10—115 м, юрскія 16—107 м, дэвонскія да 1000 м адклады. На поўдні раёна ў верхнім дэвоне вылучаецца саляносная тоўшча. Пад платформавым чахлом на глыбіні 700 м на паўночным захадзе і поўначы і 1500 м ніжэй узроўню мора на паўднёвым усходзе залягаюць пароды крышталічнага фундамента.
Вядомы радовішчы торфу, глін, пяскоў.
ГеаграфіяПравіць
Паверхня раёна пераважна ў можах Гомельскага Палесся, паўночны захад — у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. 98 % тэрыторыі на вышыні 130—145 м над узроўнем мора. Агульны нахіл тэрыторыі з поўначы на поўдзень. Найвышэйшы пункт 151,5 м (на поўдні, каля в. Дабрагошча); найменшая абсалютная адзнака 118 м (на паўднёвым усходзе, урэз Дняпра). Характэрны плоскія нізінныя ўчасткі, на паўночным захадзе забалочаныя.
Асноўныя рэкі — Дняпро, Бярэзіна і Добасна. Іншыя рэкі: Выдрыца, Окра. Размешчаны ландшафтны заказнік Смычок і часткова — Выдрыца.
ГісторыяПравіць
У 1919 годзе Жлобін становіцца валасным цэнтрам, а 17 ліпеня 1924 года — цэнтрам ізноў утворанага Жлобінскага раёна. У ліпені 1925 г. Жлобіну прысвоены статус горада. У студзені 1938 г. у сувязі з новым адміністрацыйным падзелам Жлобінскі раён быў уключаны ў Гомельскую вобласць.
ДэмаграфіяПравіць
- 1999 год — 35,8 тыс. (без Жлобіна)
- 2005 год — 107,1 тыс.
- 2006 год — 105,0 тыс.
- 2009 год — 104 871[1] (перапіс)
Зараз насельніцтва раёна складае 107,1 тыс. чалавек (2-е месца), у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 72,2 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 156 населеных пунктаў.
ТранспартПравіць
Транспартная інфраструктура ўключае чыгункі Мінск — Гомель і Орша — Калінкавічы, аўтадарогі Бабруйск — Гомель, Рагачоў — Светлагорск. Па Бярэзіне і Дняпру ажыццяўляецца суднаходства.
Вядомыя асобыПравіць
- С. П. Анішчанка, Герой Савецкага Саюза
- Уладзімір Васілевіч Бабкоў
- М. Ф. Вішнеўская, Герой Сацыялістычнай Працы
- Яўген Ганкін, беларускі мастак
- Уладзімір Ільіч Содаль, беларускі літаратуразнавец, журналіст, даследчык, краязнавец.
СлавутасціПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жлобінскі раён
- Сайт райвыканкама
- Славутасці