Макуха

пабочны прадукт адціскання алею з насення або пладоў
(Пасля перасылкі з Жмых)

Маку́ха — пабочны прадукт адціскання алею прэсаваннем з насення алейных культур (сланечніку, рапсу, соі, лёну, аніса і іншых). Ужывалі як дэсерт або лёгкую закуску[1]. У Непале макуху грэцкага арэха ўжываюць у кулінарыі, таксама прыкладваюць да лба пры галаўных болях.[2] У некаторых рэгіёнах выкарыстоўваюць як кацельнае паліва, для чаго макуха цалкам прыдатная, таксама зніжае кошт атрыманай энергіі.[3]

Макуха грэцкага арэха.

Пабочны прадукт пасля экстрагавання алею растваральнікамі называецца шротам. Тлушчу ў макусе — 7-10 %, у шроце — 2,5 %.

Ужываецца як дабаўка ў корм жывёлам. Рыбакі выкарыстоўваюць макуху як прынаду для рыб.

Крыніцы

правіць