Жолудзь (Пухавіцкі раён)

былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Жо́лудзь[1] (трансліт.: Žoludź, руск.: Жолудь; таксама Жонудзь, або Жанудзь) — былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Пасёлак Жолудзь уваходзіў у склад Рудзенскага пассавета.

Вёска
Жолудзь
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Жолудзь на карце Беларусі ±
Жолудзь (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Жолудзь (Пухавіцкі раён)
Жолудзь (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Жолудзь (Пухавіцкі раён)

Гісторыя

правіць

У XIX стагоддзі фальварак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Янішэўскіх. Адносіўся да маёнтка Цітва. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. Па смерці Людвіга Ануфрыевіча Янішэўскага і падзелу яго ўласнасці паміж сынамі, Жолудзь з даменам Ануфраў атрымаў Ігнацый Янішэўскі[2]. У 1889 годзе дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Ігнацый Людвігавіч Янішэўскі валодаў фальваркам Жолудзь, меў 210 дзесяцін зямлі[3]. У канцы XIX стагоддзя мясцовасць была каналізавана ад ракі Цітаўкі да Свіслачы[2], таксама быў створаны канал ад Жолудзя да Пцічы.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, населены пункт займеў статус пасёлка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года пад акупацыяй Германіі. У сакавіку 1944 года пасёлак спалены, былі забіты 5 жыхароў. Пасля вайны пасёлак не быў адноўлены[4].

Насельніцтва

правіць
  • 1908 год — 2 двары, 9 жыхароў[5]
  • 1921 год — 5 двароў, 30 жыхароў, усе палякі[6]
  • 1926 год — 16 двароў, 70 жыхароў
  • 1940 год — 15 двароў, 73 жыхары

Крыніцы

правіць
  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
  2. а б SgKP 1895, с. 815.
  3. Памяць 2003, с. 98.
  4. Памяць 2003, с. 23.
  5. Ярмоловичъ В. 1909, с. 62.
  6. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 123.

Літаратура

правіць