Жорж Дэмарэ (29 кастрычніка 1697 — 3 кастрычніка 1776) — германа-шведскі мастак-партрэтыст.

Жорж Дэмарэ
Фатаграфія
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1697(1697-10-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 1776(1776-10-03)[2][3] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт[1]
Мастацкі кірунак ракако[1]
Уплыў на Johann Helferich Cramer[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1697 годзе ў Стакгольме, Швецыя. Сын мігрантаў Жуана Дэмарэ і Сары Мэйтэрыс. Настаўнікам быў мастак Марцін Мэйтэнс (1648—1736), сваяк маці. У 1724 годзе Жорж застаўся ў Амстэрдаме, у наступным годзе з’ехаў у Нюрнберг, дзе ён наведваў мастацкую акадэмію Іагана Даніэля Прэйслера (1666—1737). Пазней працягнуў навучанне ў Венецыі, дзе навучаўся ў Джавані Батысты П’яцэта (прыкладна 1682—1754).

У 1731 годзе ён ажаніўся з Барбарай Мары Шухбаўэр і пасяліўся ў Мюнхене, дзе ён стаў прыдворным мастаком. У 1743 годзе аўдавеў. Ён працягнуў жыць і працаваць у Мюнхене да самай смерці ў 1776 годзе. «Аўтапартрэт з дачкой» і іншыя тры яго карціны знаходзяцца ў Мюнхенскай Галерэі, іншыя ў галерэі ў Аўгсбургу.

Зноскі

  1. а б в г Georg Desmarées — 1917.
  2. Georges Desmarées
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.