Жоўць[1] — жоўтая, карычневая або зялёная вадкасць, горкая на смак, якая мае спецыфічны пах, вылучаецца печанню, назапашваецца ў жоўцевым пузыры.

Агульная інфармацыя правіць

Сакрэцыя жоўці вырабляецца гепатацытамі — клеткамі печані. Жоўць збіраецца ў жоўцевых пратоках печані, а адтуль, праз агульны жоўцевы праток паступае ў жоўцевы пузыр і ў дванаццаціперсную кішку, дзе ўдзельнічае ў працэсах стрававання. Жоўцевы пузыр выконвае ролю рэзервуара, выкарыстанне якога дазваляе забяспечваць дванаццаціперсную кішку максімальнай колькасцю жоўці падчас актыўнай стрававальнай фазы, калі кішка напаўняецца часткова пераваранай у страўніку ежай.

Жоўць, вылучаную печанню (частка яе накіроўваецца непасрэдна ў дванаццаціперсную кішку), называюць «пячоначнай» (або «маладой»), а выдзеленую жоўцевым пузыром — «пузырной» (ці «спелай»).

Печань дарослага чалавека выдзяляе за суткі да 2 л жоўці, буйной рагатай жывёлы — да 9,5 л.

Прэпараты жоўці выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Склад жоўці правіць

Жоўць мае ў сабе ваду, солі жоўцевых кіслот, жоўцевыя пігменты, халестэрын, неарганічныя солі і іншыя біялагічна актыўныя рэчывы: гармоны — тыраксін, ферменты — фасфатазы, таксама вітаміны, фосфаліпіды і інш.

Функцыі правіць

Жоўць эмульгуе тлушчы, павялічвае ўсмоктванне прадуктаў гідролізу тлушчаў, павышае актыўнасць панкрэатычных і кішачных ферментаў, рэгулюе маторную і сакраторную дзейнасць страўніка і тонкага кішэчніка, валодае бактэрыяльна-статыстычнымі ўласцівасцямі, удзельнічае ва ўсмоктванні са страўніка тлушчарастваральных вітамінаў, халестэрыну, амінакіслот і солей кальцыю, інактывуе пепсін страўнікавага соку.

Заўвагі правіць

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.200.

Літаратура правіць