Жуан Матынью

партугальскі футбаліст

Жуа́н Філі́пі Іры́я Са́нтуш Маты́нью[3] або Жуан Маўтынью (парт.: João Filipe Iria Santos Moutinho; нар. 8 верасня 1986, Партыман, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца клуба «Брага» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Футбол
Жуан Матынью
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жуан Філіпі Ірыя Сантуш Матынью
Мянушкі Новы Хаві
Нарадзіўся 8 верасня 1986(1986-09-08)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства  Партугалія
Рост 171 см
Вага 61 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Партугалія Брага
Нумар 28
Маладзёжныя клубы
1996—2000 Партугалія Партыманенсі
2000—2004 Партугалія Спортынг (Лісабон)
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2004 Партугалія Спортынг B (Лісабон) 30 (1)
2005—2010 Партугалія Спортынг (Лісабон) 163 (21)
2010—2013 Партугалія Порту 83 (4)
2013—2018 Францыя Манака 158 (9)
2018—2023 Англія Вулверхэмптан Уондэрэрс 175 (5)
2023— Партугалія Брага
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2003 Партугалія Партугалія (да 17) 15 (0)
2004 Партугалія Партугалія (да 18) 5 (0)
2004 Партугалія Партугалія (да 19) 4 (1)
2005—2008 Партугалія Партугалія (да 21) 17 (2)
2006 Партугалія Партугалія B 1 (0)
2005— Партугалія Партугалія 146 (7)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Расія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Золата Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Спортынг» правіць

Да 13 гадоў Жуан выступаў у клубе свайго роднага горада «Партыманенсі», затым змяніў каманду на лісабонскі «Спортынг».

Ва ўзросце 17 гадоў ён выклікаўся ў асноўную каманду для ўдзелу ў перадсезонных гульнях і паказваў у іх нядрэнную гульню. Аднак пасля пачатку сезона ён зноў вярнуўся ў моладзевую каманду і дапамог ёй атрымаць чэмпіёнскі тытул. У пачатку 2005 года ён дэбютаваў за асноўную каманду ў матчы Кубка Партугаліі. Ён хутка ўпісаўся ў гульню, быў вельмі рухомым на полі, раздаваў добрыя перадачы і не баяўся браць на сябе ініцыятыву.

У наступным сезоне Матынью трывала замацаваўся ў асноўным складзе і стаў адзіным паўабаронцам чэмпіянату Партугаліі, які адгуляў усе матчы турніру без заменаў. Яго добрая гульня дапамагла клубу заняць другое месца.

У сезоне 2006/07 пасля сыходу з клуба Рыкарду Са Пінту, Жуан быў абраны віцэ-капітанам, на той момант яму было ўсяго толькі 19 гадоў. У наступным сезоне Матынью стаў капітанам пасля сыходу з клуба Куштодыу і Рыкарду Перэйра.

«Порту» правіць

5 ліпеня 2010 года Матынью перайшоў у клуб «Порту», падпісаўшы кантракт да лета 2015 года[4].

«Манака» правіць

24 мая 2013 года, было абвешчана, што Матынью далучыцца да складу французскага клуба «Манака» разам з таварышам па камандзе Хамесам Радрыгесам. Агульная сума за двух ігракоў склала як мяркуецца каля 70 млн еўра, з іх 25 млн — за Матынью[5].

«Вулверхэмптан Уондэрэрс» правіць

У ліпені 2018 года перайшоў у англійскі «Вулверхэмптан Уондэрэрс», падпісаўшы кантракт на два гады[6]. Пакінуў клуб у якасці свабоднага агента ў чэрвені 2023 года.

«Брага» правіць

У жніўні 2023 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Брагай».

Міжнародная кар’ера правіць

У зборнай Партугаліі Матынью дэбютаваў ва ўзросце 18 гадоў 17 жніўня 2005 года ў гульні супраць зборнай Егіпта.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

  «Спортынг»

  «Порту»

  «Манака»

Міжнародныя правіць

Партугалія

  • Чэмпіён Еўропы: 2016

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць