Жуан Перэйра

партугальскі футбаліст

Жуа́н Пе́дру да Сі́лва Перэ́йра (парт.: João Pedro da Silva Pereira; нар. 25 лютага 1984, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі (2010—2014).

Футбол
Жуан Перэйра
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жуан Педру да Сілва Перэйра
Нарадзіўся 25 лютага 1984(1984-02-25)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Партугалія
Рост 172 см
Вага 64 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1994—2003 Партугалія Бенфіка
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2006 Партугалія Бенфіка 58 (0)
2005   Партугалія Бенфіка B 2 (0)
2006   Партугалія Жыл Вісенты 14 (0)
2006—2007 Партугалія Жыл Вісенты 25 (1)
2007—2010 Партугалія Брага 67 (1)
2010—2012 Партугалія Спортынг (Лісабон) 61 (3)
2012—2014 Іспанія Валенсія 54 (0)
2015 Германія Гановер 96 5 (0)
2015—2016 Партугалія Спортынг (Лісабон) 28 (0)
2017—2021 Турцыя Трабзанспор 106 (3)
2021 Партугалія Спортынг (Лісабон) 5 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000 Партугалія Партугалія (да 15) 7 (1)
2000—2001 Партугалія Партугалія (да 16) 7 (0)
2002 Партугалія Партугалія (да 18) 5 (1)
2002—2003 Партугалія Партугалія (да 19) 15 (1)
2004—2008 Партугалія Партугалія (да 21) 28 (1)
2010—2014 Партугалія Партугалія 40 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 студзеня 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 студзеня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Бенфіка» правіць

Жуан з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд футбольных клубаў «Дамунгуш Савію» і «Бенфіка». У дарослым футболе дэбютаваў у 2003 годзе за асноўную каманду «Бенфікі», у якой правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 58 матчах чэмпіянату. У складзе «Бенфікі» заваяваў тытул чэмпіёна Партугаліі.

«Жыл Вісенты» правіць

У 2006 годзе далучыўся на ўмовах арэнды да клуба «Жыл Вісенты», у тым жа годзе гэты клуб выкупіў трансфер іграка.

«Брага» правіць

Зрэшты ўжо ў 2007 годзе абаронца перайшоў у іншы партугальскі клуб, «Брагу», у складзе якога правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Брагі», быў асноўным іграком абароны каманды.

«Спортынг» правіць

У склад «Спортынга» трапіў 22 снежня 2009 года за 3 млн еўра[3]. Перэйра рэгулярна з’яўляўся ў складзе клуба і гуляў, у асноўным, на пазіцыі абаронцы ці паўабаронцы.

«Валенсія» правіць

24 мая 2012 года Перэйра падпісаў кантракт з «Валенсіяй» за 3,6 млн еўра[4]. Пагадненне было складзена на тры гады з магчымасцю падаўжэння яго яшчэ на год.

Апошнія гады правіць

У студзені 2015 года падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Гановер 96» да канца сезона. 13 ліпеня 2015 года вярнуўся ў склад «Спортынга».

У студзені 2017 года стаў іграком «Трабзанспора»[5]. Разам з клубам у 2020 годзе выйграў Кубак Турцыі. Пакінуў «Трабзанспор» у якасці свабоднага агента ў студзені 2021 года.

У лютым 2021 года зноў далучыўся да «Спортынга». Гуляў у клубе да канца сезона 2020/21, пасля чаго завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў структуры клуба.

Міжнародная кар’ера правіць

Перэйра ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Партугаліі ў кастрычніку 2010 года, пасля прызначэння на пост галоўнага трэнера партугальцаў Паўлу Бенту. Дэбютаваў у адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы 2012 супраць зборнай Даніі.

Дасягненні правіць

«Бенфіка»:

«Спортынг»:

«Трабзанспор»:

Зноскі

  1. João Pereira // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. JOAO PEREIRA pedro da silva // Argentine Soccer Database
  3. Official: Joao Pereira moves to Sporting. Portugal Football.
  4. El Valencia confirma el fichaje de Joao Pereira. Marca
  5. «Трабзонспор» приобрел Жоау Перейру и защитника сборной Аргентины Маса. by.tribuna.com

Спасылкі правіць