Марамурэш (жудзец)

(Пасля перасылкі з Жудзец Марамурэш)

Марамурэш (рум.: Județul Maramureș) — румынскі жудзец, які складаецца з тэрыторый гістарычных абласцей Марамурэш, Ардзял і Крышана, які знаходзіцца на паўночным захадзе Румыніі. Плошча — 6304 км². Тэрыторыю жудзеца перасякае рака Ціса з прытокамі.

Марамурэш
рум.: Maramureș
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1925
Насельніцтва
  • 452 475 чал. (1 снежня 2021)[1]
Плошча
  • 6 304 км²
Марамурэш на карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 RO-MM
Код аўтам. нумароў MM
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мяжуе з жудзецамі Сучава — на ўсходзе, Сату-Марэ — на захадзе, Сэлаж, Клуж і Бістрыца-Нэсэуд — на поўдні, з Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцямі Украіны — на поўначы. У 2007 годзе насельніцтва жудзеца складала 513 000 чалавек (у тым ліку мужчынскае насельніцтва — 252 394 чалавекі і жаночае — 260 606 чалавек), шчыльнасць насельніцтва — 81,37 чал./км².

  1. 2021 Romanian censusNational Institute of Statistics.