Жульен Грак (фр.: Julien Gracq, уласна Луі Пуар’е, фр. Louis Poirier, 27 ліпеня 1910, Сэн-Фларан-лё-В’ей, Мен і Луара — 22 снежня 2007, Анжэ) — французскі пісьменнік.

Жульен Грак
фр.: Julien Gracq
Імя пры нараджэнні фр.: Louis Poirier
Род дзейнасці пісьменнік, драматург, паэт, раманіст
Дата нараджэння 27 ліпеня 1910(1910-07-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 2007(2007-12-22)[4][1][…] (97 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў у Парыжы прэстыжны ліцэй Генрыха IV. Потым вучыўся геаграфіі і палітычным навукам, публікаваў працы па абедзвюх спецыяльнасцях. У 1935—1936 выкладаў гісторыю ў Нанце. У 1935 годзе ўступіў у камуністычную партыю, пачаў вучыць рускую мову ў парыжскай Школе ўсходніх моў (выйшаў з шэрагаў партыі пасля падпісання Дагавора аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам). Дэбютаваў раманам «Замак Арголь» (1939, пад псеўданімам, які стаў яго пастаянным пісьменніцкім імем), атрымаў захоплены ліст-водгук Андрэ Брэтона. У 1939 годзе мабілізаваны, удзельнічаў у баях пры Дзюнкерку, у 1940 годзе патрапіў у палон, быў інтэрнаваны ў лагеры ў Сілезіі. У 1941 годзе вярнуўся дадому, быў дэмабілізаваны, выкладаў у ліцэях Анжэ і Амьена, у 1947—1970 — прафесар гісторыі і геаграфіі ў ліцэі Клода Бернара ў Парыжы. Шмат падарожнічаў.

Жыў у родным мястэчку на Луары. Пасля 1992 года новых кніг не публікаваў, хоць працягваў пісаць.

Зноскі

  1. а б Julien Gracq // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Julien GRACQ // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.lyceedenantes.fr/julien/julien-gracq/
  4. http://afp.google.com/article/ALeqM5gnPLIwzHnMWyzI721yqjB5hONQgA
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.