Жуль Эміль Фрэдэрык Маснэ (фр.: Jules Émile Frédéric Massenet; 12 мая 1842 — 13 жніўня 1912) — французскі кампазітар, які атрымаў вядомасць дзякуючы сваім операм, якіх налічваецца больш за трыццаць. Часцей за іншых ставіліся дзве оперы — «Манон» (1884) і «Вертэр» (1892). Маснэ таксама пісаў араторыі, балеты, творы для аркестра, музыку да спектакляў, фартэпіянныя п’есы, песні і іншыя музычныя творы.

Жуль Маснэ
Jules Massenet
Jules Massenet by Eugène Pirou, edit (cropped).jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 12 мая 1842(1842-05-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1912(1912-08-13)[4][1][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Alexis Massenet[d]
Жонка Ninon de Gressy[d]
Дзеці Juliette Massenet[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музыказнавец, музычны педагог, выкладчык універсітэта, піяніст, лібрэтыст, арганіст
Інструменты арган[d]
Жанры опера, класічная музыка, араторыя, аперэта, incidental music[d] і балет
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Massenet Jules signature 1876.jpg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Яшчэ школьнікам Жуль быў прыняты ў галоўную музычную навучальную ўстанову Францыі — Парыжскую кансерваторыю. Яго настаўнікам быў Амбруаз Тама. Пасля атрымання Рымскай прэміі ў 1863 годзе, Маснэ шмат пісаў у розных жанрах, але менавіта дзякуючы операм ён хутка набыў вядомасць.

У перыяд з 1867 і да канца жыцця ён напісаў больш за 40 сцэнічных твораў у самых разнастайных жанрах: камічныя оперы, інсцэніроўкі класічных міфаў, рамантычныя камедыі, лірычныя драмы, пісаў араторыі, кантаты і балеты. Маснэ выдатна адчуваў тэатр, што і паслужыла прычынай яго поспеху ў парыжскай публікі. Нягледзячы на ​​некаторыя пралікі, ён напісаў шэраг паспяховых твораў, якія зрабілі яго вядучым оперным кампазітарам ў Францыі з канца XIX стагоддзя і да пачатку XX стагоддзя.

Як і многія вядомыя французскія кампазітары таго часу, Маснэ стаў прафесарам Парыжскай кансерваторыі. Ён выкладаў кампазіцыю з 1878 па 1896 год і, толькі пасля смерці дырэктара Амбруаза Тама, падаў у адстаўку. Сярод яго вучняў былі Гюстаў Шарпанцье, Эрнест Шасон, Рэйнальда Ан і Габрыэль П’ернэ.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Jules Massenet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jules Massenet // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Massenet, Jules Emile Frédéric // The Enciclopædia Britannica — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXI English History to Oyama, Iwao.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118578723 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. а б http://www.academiedesbeauxarts.fr/actualites/page.php?id=550