Жулі Дэпардзьё (фр.: Julie Depardieu; 18 чэрвеня 1973) — французская кінаактрыса, дачка знакамітага акцёра Жэрара Дэпардзьё.

Жулі Дэпардзьё
Julie Depardieu
Julie Depardieu in Berlin, 2007.jpg
Імя пры нараджэнні Жулі Дэпардзьё
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1973(1973-06-18)[1][2][…] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Бацька Жэрар Дэпардзьё
Маці Элізабет Дэпардзьё
Прафесія актрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Кар’ера 1994па цяперашні час
Узнагароды
IMDb nm0220017
Commons-logo.svg Жулі Дэпардзьё на ВікіСховішчы

БіяграфіяПравіць

Жулі Дэпардзье нарадзілася ў сям’і акцёраў Жэрара і Элізабет Дэпардзьё 18 чэрвеня 1973 г. Перад тым як канчаткова выбраць для сябе акцёрскую сцяжыну, Жулі Дэпардзье спачатку вывучала філасофію. У 1994 годзе Жулі знялася ў маленькай ролі разам са сваім знакамітым бацькам у карціне «Палкоўнік Шабер» («Le colonel Chabert»), а затым у Жазе Даян у фільме «Машына» («La machine»). Сустрэча з рэжысёрам была для Жулі лёсавызначальнай, і актрыса знялася ў Даян яшчэ ў некалькіх тэлевізійных карцінах, сярод якіх — знакамітая тэлеверсія «Графа Монтэ-Крыста» («Comte de Monte-Christo») з Жэрарам Дэпардзьё.

У тым жа 1998 годзе адбыўся дэбют Жулі Дэпардзьё на вялікім экране ў фільме «Паўночны экзамен» («L’examen de minuit»). Гэта была складаная праца ў псіхалагічным матэрыяле, пасля якой на таленавітую актрысу пасыпаліся прапановы рэжысёраў. У 1998 годзе яна запісала музычны дыск «Adieu Camille» разам з папулярным французскім спеваком Маркам Лавуанам.

Пасля першага гучнага поспеху на вялікім экране Жулі знялася ў фільме «Кахай мяне» («Love me») з Джоні Халідэем і Сандрын Кімберлі. З 2000 па 2005 яна шмат працавала ў тэлепраектах, і зноў сустрэлася са сваёй хроснай маці ў кіно — Жазе Даян, якая зняла Дэпардзьё разам з братам Гіёмам у фільме «Заід, мелодыя помсты» ("Zaïde, un petit air de vengeance ") у 2001 годзе.

У 2002 Жулі знялася ў фільме «Малая Лілі» разам з Людзівін Санье (Ludivine Sagnier) і атрымала сваю першую галоўную французскую кінаўзнагароду — «Сезар» за лепшую жаночую ролю другога плана.

ФільмаграфіяПравіць

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139410406 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Julie Depardieu // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Julie Depardieu // GeneaStar
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #139410406 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.

СпасылкіПравіць