Журавіцкі сельсавет
Жура́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Журавічы.
Журавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Журавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 2 342 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Журавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Кармянскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. 15 ліпеня 1935 года Журавічы атрымалі статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Журавічаў паніжаны да вёскі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хатаўнянскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 29 чэрвеня 1957 года ў склад сельсавета з Вяліказімніцкага сельсавета Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці перададзены 4 населеныя пункты (Блюеў, Драгунск, Міхалаўка і Прылепаўка)[2]. 13 жніўня 1964 года ў склад Званецкага сельсавета перададзены пасёлак Ільіч[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2342 чалавекі[4], з іх 95,1 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,0 % — украінцы, 0,3 % — азербайджанцы[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Совета БССР ад 29 чэрвеня 1957 г. Аб пераліку населеных пунктаў Драгунск, Міхалаўка, Блюеў і Прылепаўка са складу Вяліказімніцкага сельскага Совета, Быхаўскага раёна, у склад Журавіцкага сельскага Совета, Рагачоўскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 6.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 13 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі правіць
- Інфармацыя пра Журавіцкі сельсавет на сайце Рагачоўскага райвыканкама Архівавана 11 ліпеня 2021. (руск.)