Журчалкі, таксама Кветкавыя мухі[2] (Syrphidae) — сямейства двухкрылых насякомых, падатрад кароткавусыя (Brachycera).

Журчалкі

Episyrphus balteatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Syrphidae Rondani, 1856[1]

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  139621
NCBI  34680
EOL  9017
FW  139165

Агульная характарыстыка правіць

Адно з найбольш шырокіх сямействаў кароткавусых двухкрылых, сустракаюцца паўсюдна, акрамя пустыня ў і тундраў, і на ўсіх мацярыках, акрамя Антарктыды. У сусветнай фаўне — 6000 відаў, у Палеарктыцы — 1600. Выкапнёвыя журчалкі апісаны з эацэна. Падобныя да восаў, але на самай справе яны бяскрыўдныя. Вельмі хутка лётаюць і махаюць крыламі. Афарбоўка чорна-жоўтая. Формай цела нагадваюць перапончатакрылых — так яны маскіруюцца ад ворагаў.

Асаблівасці біялогіі правіць

Лічынкі журчалак -- драпежнікі, фітафагі ці сапрафагі. Лічынкі некаторых відаў з'яўляюцца шкоднікамі гародных і дэкаратыўных раслін.

Імага журчалак сілкуюцца нектарам ці пылком кветак.

Некаторыя віды журчалак звязаны з грамадскімі насякомымі. Напрыклад, члены роду Volucella знаходзяцца ў гнёздах чмялёў, а прадстаўнікі роду Microdon з'яўляюцца мірмекафіламі і знаходзяцца ў мурашніках і тэрмітніках.

Класіфікацыя правіць

3 падсямействы, каля 200 родаў. Некаторыя прадстаўнікі сямейства журчалак:

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Evenhuis N. L., Pape T., Pont A. C., Thompson, F. C. (2008). Syrphidae. Biosystematic Database of World Diptera (англ.) (Праверана 19 студзеня 2010)
  2. Напісанне Журчалкі, Кветкавыя мухі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.453