Халк (футбаліст)

бразільскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Жыванілду Халк)

Жывані́лду Віе́йра ды Со́за[5] (парт.: Givanildo Vieira de Souza), больш вядомы як Халк (англ.: Hulk; нар .25 ліпеня 1986, Кампіна-Гранды, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік клуба «Атлетыку Мінейру» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Футбол
Халк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жыванілду Віейра ды Соза
Нарадзіўся 25 ліпеня 1986(1986-07-25)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
 Японія
Рост 180 см
Вага 85 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Атлетыку Мінейру
Нумар 7
Маладзёжныя клубы
2001—2002 Партугалія Віланавенсі
2002 Бразілія Сан-Паўлу
2003—2004 Бразілія Віторыя (Салвадор)
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Бразілія Віторыя (Салвадор) 1 (0)
2005—2006 Японія Кавасакі Франтале 11 (1)
2006—2007   Японія Кансадоле Сапара 38 (25)
2007   Японія Токіа Вердзі 42 (37)
2008 Японія Токіа Вердзі 13 (7)
2008—2012 Партугалія Порту 99 (54)
2012—2016 Расія Зеніт (СПб) 97 (56)
2016—2020 Кітай Шанхай СІПГ 100 (51)
2021— Бразілія Атлетыку Мінейру 11 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Бразілія Бразілія (алімп.) 5 (1)
2009—2016 Бразілія Бразілія 48 (11)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Лондан 2012 футбол
Кубкі канфедэрацый
Золата Бразілія 2013
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 верасня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Жыванілду Віейра ды Соза, больш вядомы як Халк, бо быў празваны так сваім бацькам у дзяцінстве за тое, што вельмі любіў пераймаць аднайменнага персанажу коміксаў[6], пачаў сваю футбольную кар’еру ў бразільскай «Віторыі», падпісаўшы кантракт з гэтай камандай у 16 гадоў. У гэтай камандзе футбаліст спачатку выступаў на левым флангу абароны, затым у паўабароне і толькі потым у нападзе. Першай гульнёй футбаліста стаў таварыскі матч супраць «Флуміненсі»[7]. Дэбютны матч Халка за асноўны склад «Віторыі», 19 верасня 2004 года супраць «Інтэрнасьянала», гэтак і застаўся адзіным афіцыйным, праведзеным футбалістам за клуб.

У лютым 2005 года Жыванілду быў набыты японскім клубам «Кавасакі Франтале». У Японіі ігрок яшчэ двойчы мяняў клуб, стала заігрываючы ў кожным з іх. 26 ліпеня 2008 года Халк падпісаў чатырохгадовы кантракт з партугальскім «Порту». Сума трансфера склала 5,5 млн еўра. Партугальскі клуб выкупіў толькі 50% правоў на іграка, астатнімі правамі валодаў клуб з Уругвая «Рэнтыстас» і аргенцінская інвестыцыйная кампанія[8].

У сезоне 2010/11 Халк стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Партугаліі, запісаўшы на свой ​​рахунак 23 мячы, 7 з якіх правёў з пенальці; яшчэ 5 галоў бразілец забіў у Лізе Еўропы. Паводле вынікаў сезона Халк быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Партугаліі. У маі клуб выкупіў 40% правоў на іграка, якія належалі «Рэнтыстасу», за 13,5 млн еўра і падоўжыў кантракт з футбалістам да 30 чэрвеня 2016 года[9].

3 верасня 2012 года Халк перайшоў у «Зеніт». Сума трансферу склала 40 млн еўра[10]. Паводле інфармацыі RTP і агента футбаліста агульная сума пераходу склала 60 млн, з якіх 40 млн даставалася «Порту», 9 млн — «Рэнтыстасу», які валодаў 15% трансферу іграка[11], 5 % сумы атрымаў клуб, які выхаваў іграка, а тыя грошы, што засталіся, гэта значыць больш за 10 млн еўра, — сам футбаліст і яго агент[12].

У чэрвені 2016 года быў прададзены ў кітайскі клуб «Шанхай СІПГ»[13]. У студзені 2021 года вярнуўся ў Бразілію, далучыўшыся да «Атлетыку Мінейру»[14].

Міжнародная кар’ера правіць

Халк дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразіліі 14 лістапада 2009 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Англіі ў Досе, калі паўднёваамерыканскія ігракі атрымалі перамогу з лікам 1:0[15]. 26 мая 2012 года ён забіў свае першыя два галы за зборную ў пераможным матчы супраць зборнай Даніі (3:1)[16].

Дасягненні правіць

«Порту»:

«Зеніт»:

«Шанхай СІПГ»:

«Атлетыку Мінейру»:

Зноскі правіць

  1. http://www.foradejogo.net/player.php?player=198607250001&language=2
  2. http://www.transfermarkt.co.uk/hulk/profil/spieler/80562
  3. http://www.transfermarkt.co.uk/hulk/leistungsdaten/spieler/80562
  4. http://www.transfermarkt.co.uk/hulk/nationalmannschaft/spieler/80562
  5. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  6. Халк: почему я выбрал «Зенит», а не «Анжи» Архівавана 5 ліпеня 2013.. championat.com
  7. Халк: «Я адаптируюсь где ўгодно». sports.ru
  8. Comunicado do Futebol clube do Porto Архівавана 16 сакавіка 2013.. Futebol
  9. Халк продлил контракт с «Порту» до 2016 года. ua-football.com
  10. Халк — в «Зените»! FC-Zenit.ru
  11. «Порту» подтвердил трансфер Халка в «Зенит» за 40 миллионов евро. «Советский спорт»
  12. «Зенит» заплатил за Халка 60 млн евро, «Порту» получит 40 млн. sports.ru
  13. Халк перешел в «Шанхай Теллэйс» за 56 млн евро. by.tribuna.com
  14. Халк перешел в «Атлетико Минейро». by.tribuna.com
  15. Бразильский Киже. Почему ў агента Халка несколько имен и как его на самом деле зовут? sports.ru
  16. С отступных Халка скинули 60 миллионов Архівавана 21 чэрвеня 2013.. championat.com

Спасылкі правіць