Жыва́я агаро́джа — радавая пасадка з кустоў або дрэў са шчыльнымі густымі кронамі аднолькавай вышыні. У зялёным будаўніцтве жывыя агароджы выкарыстоўваюць для аховы дарог, зямельных участкаў, агароджвання жылой забудовы, афармлення прысад, бульвараў, сквераў, у паркавых і лесапаркавых кампазіцыях і інш. Яна павінна быць густой, аблісцелай па ўсёй вышыні, мець геаметрычна правільную форму. У дэкаратыўных мэтах жывую агароджу рэгулярна падстрыгаюць.

Жывая агароджа
Фармаваная жывая агароджа ў Лейпцыгу

Высокімі (вышэй за 2,5 м) жывымі агароджамі ці зялёнымі сценамі, выдзяляюць кампазіцыйныя цэнтры лесапаркаў, адмяжоўваюць паркі ад вуліцы або плошчы, Сярэднія (выш. 1—2,5 м) робяць у скверах і на бульварах. Нізкімі (ніжэй за 1 м), або бардзюрамі, афармляюць партэры, кветнікі, газоны, паркавыя дарожкі.

На Беларусі для стварэння жывой агароджы прыдатныя туя, елка звычайная, ліпа, граб, спірэі, барбарыс, біручына, глогі, самшыт і інш.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць