Жыгімонт Казімір Ваза

Жыгімонт Казімір Ваза (польск.: Zygmunt Kazimierz Waza; 1 красавіка 1640 — 9 жніўня 1647) — адзіны сын караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы і яго першай жонкі Цэцыліі Рэнаты Габсбург, названы ў гонар дзеда Жыгімонта III і дзядзькі Яна II Казіміра.

Жыгімонт Казімір Ваза
Нараджэнне 1 красавіка 1640(1640-04-01)
Смерць 9 жніўня 1647(1647-08-09) (7 гадоў)
Месца пахавання
Род Ваза
Бацька Уладзіслаў Ваза
Маці Цэцылія Рэната Габсбург
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быў галоўным кандыдатам на абранне каралём пасля смерці бацькі. Французскі падарожнік Ле Лябур’е апісаў яго як вельмі жвавае, худое і рухомае дзіцё. Хутка навучаўся і ў сем гадоў шпарка размаўляў па польску і нямецку, рабіў значныя поспехі ў лацінскай мове. Вельмі любіў польскі строй, чым яшчэ больш умацоўваў свае пазіцыі як кандыдата на карону. Вельмі абураўся калі да яго звярталіся па-нямецку, кажучы: «Я — паляк, таму і размаўляйце са мной па-польску»[1].

Летам 1647 года Жыгімонту Казіміру нечакана стала блага. Як сцвярджалі адны — атруціўся садавіной, паводле іншых — заразіўся дызентэрыяй ад паморскіх ваяводаў Дэнгофаў  (руск.). Пасля 5 дзён хваробы і крываўкі памёр. Яго смерць моцна паўплывала на караля Уладзіслава, які нават адмовіўся ехаць на пахаванне ў Кракаў.

Цікавыя факты правіць

У гонар каралевіча быў названы заснаваны ў 1643 годзе горад Казімір у Бабруйскім старостве, які праіснаваў толькі 12 гадоў і ў 1655 годзе быў знішчаны казакамі.

Зноскі

  1. Grzybowski, S. Dzieje Polski i Litwy (1506—1648) / Stanisław Grzybowski // Wielka Historia Polski / pod. red. Stanisława Grodziskiego. — Kraków 2003. — S. 701.

Літаратура правіць

  • Czapliński, W. Na dworze króla Władysława IV / Władysław Czapliński. — Warszawa: «Książka i Wiedza», 1959. — 468, [4] s.: il. — (Światowid: biblioteczka popularno-naukowa).
  • Fabiani, B. Życie codzienne na Zamku Królewskim w epoce Wazów / Bożena Fabiani. — Warszawa: «Volumen», 1996. — 235, [5] s., [16] s. tabl. kolor.: il., faks., fot., portr.