Жыж

(Пасля перасылкі з Жыжаль)

Жы́жаль (Жыж, Жыжа, Жыжак) - прапанаваны (і, магчыма, выдуманы) фалькларыстам Паўлам Шпілеўскім старажытнабеларускі бог агню.

У духа Жыжаля нібыта верылi ў асноўным на тэрыторыi Мiнскай губернi. Паводле ўяўленняў беларусаў Жыжаль жыве пад зямлёй i там выпускае з сябе агонь. Калi ён робiць гэта павольна, то зямля саграваецца, а калi хутка, то ўзнiкаюць на зямной паверхнi пажары, гінуць сенажаці і лясы, высушваюцца палi i агароды, ад чаго яны робяцца бясплоднымi.

Iснавалi выслоўi: «Жыж унадзiўся», г. зн. «сталi часта ўзнiкаць засуха цi пажар»; «няўмычны, як Жыж» «неадчэпны, прылiпчывы, як Жыж»; «Жыжка села» абазначэнне лiшая, вогніка на вуснах. З iнфармацыi П. Драўлянскага можна зрабiць выснову, што Жыжаль - бог толькi падземнага i зямнога агню i не меў дачынення да агню сонечнага, нябеснага.

Існуе меркаванне, што П. Шпілеўскі (які не з'яўляўся прафесійным фалькларыстам) прыдумаў гэтае базство[1] Архівавана 14 верасня 2016., дакладней памылкова вывеў яго з няверна вытлумачаных прымавак і дзiцячай назвы агню «жыжа».

Узгадваецца сярод ворагаў Пяруна.

У мастацтвеПравіць

У гонар Жыжаля названы штогадовы беларускі мастацкі фестываль керамістаў і ганчароў «Арт-Жыжаль», які летам 2015 года праводзіўся ўжо ў 13 раз[1].

СпасылкіПравіць

  1. На берегу Березины прошел международный пленэр по керамике «Арт-Жыжаль» (руск.)