Жыежмарэй

горад у Літве
(Пасля перасылкі з Жыжмары)

Жыежмарэй (літ.: Žiežmariai, беларуская назва — Жыжмары[2][3] або Жыжморы[4][5]) — горад у Літве, на рацэ Стрэва. Уваходзіць ў Кайшадорыскі раён Каўнаскага павета. Адміністрацыйны цэнтр Жыежмарэйскай гарадской і сельскай сянюній.

Горад
Жыежмарэй
літ.: Žiežmariai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1348
Плошча
  • 3,82 км²
Вышыня цэнтра
73 м
Насельніцтва
  • 3 034 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-56017
Жыежмарэй на карце Літвы
Жыежмарэй (Літва)
Жыежмарэй

Месцяцца за 6 км на поўдзень ад Кайшадорыса, каля аўтамабільнай дарогі Вільнюс — Клайпеда. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Гісторыя

правіць

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

Упершыню Жыжмары згадваюцца ў 1495 годзе, калі вялікі князь Аляксандр перадаў паселішча сваёй жонцы Алене Іванаўне[6]. У пачатку XVI стагоддзя тут збудавалі драўляны касцёл Святога Якуба Апостала, пры якім дзейнічала школа.

 
Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)

Пад 1522 годам згадваюцца як горад. З 1534 года — ва ўладанні збеглага з Маскоўскай дзяржавы князя Сямёна Бельскага, з 1549 года — вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Барбары Радзівіл. У XVI—XVIII стагоддзях цэнтр Жыжмарскага нягродавага староства, якое звычайна была ў трыманні магнатаў.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў маскоўцы зруйнавалі Жыжмары разам з касцёлам[6]. Мястэчка моцна пацярпела ў Паўночную вайну.

У 1777—1793 гадах у Жыжмарах месцілася намінальная сталіца захопленага Масквой Старадубскага павета, тут праводзіліся соймікі старадубскай шляхты.

14 лютага 1792 года атрымалі магдэбургскае права і герб з выявай Святога Станіслава Біскупа.

Расійская імперыя

правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Жыжмары апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[7], у Троцкім павеце Віленскай губерні. У 2-й палове XIX стагоддзя ў мястэчку было 8 мураваных і 271 драўляны будынак, існавалі Рынак, а таксама Ковенская, Віленская, Дворная і Жослеўская вуліцы.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Жыжмары заняты войскамі Германскай імперыі.

Найноўшы час

правіць

Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Жыжмары апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. За часамі Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года горад быў пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва

правіць
  • 1880 год — 3500 чал.[8]
  • 1970 год — 1767 чал.
  • 1979 год — 2622 чал.
  • 1989 год — 3523 чал.
Год Колькасць
2001 3 879 [1]
2002 3 876 [1]
2003 3 879 [1]
2004 3 882 [1]
2005 3 847 [1]
2006 3 790 [1]
Год Колькасць
2007 3 770 [1]
2008 3 746 [1]
2009 3 734 [1]
2010 3 704 [1]
2011 3 613 [1]
2012 3 548 [1]
Год Колькасць
2013 3 504 [1]
2014 3 453 [1]
2015 3 400 [1]
2016 3 338 [1]
2017 3 266 [9]
2018 3 215 [10]
Год Колькасць
2019 3 223 [11]
2020 3 162 [11]
2021 3 158 [1]
2022 3 097 [11]
2023 3 034 [1]

Інфраструктура

правіць
 
Статуя Свабоды

У Жыжмарах працуюць школа, дзіцячы садок, пошта і бібліятэка.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
  3. ЭнцВКЛ 2005, с. 28.
  4. Пуслоўскія(недаступная спасылка) // «Гістарычная брама» № 2(6), 1998.
  5. Алег Ліцкевіч. Распараджэнні Жыгімонта Аўгуста адносна ўласных гаспадарскіх (вялікакняжацкіх) маёнткаў пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 года // «Metriciana». Том III. — Мн., 2004. ISBN 985-6374-03-0.
  6. а б ЭнцВКЛ 2010, с. 219.
  7. ЭнцВКЛ 2010, с. 220.
  8. SgKP 1895, s. 927.
  9. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  10. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  11. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць