Будынак земскага і гродскага судоў (Пружаны)

(Пасля перасылкі з Жылы дом (Пружаны))
Абмеры будынка земскага і гродскага судоў, 1810

Будынак земскага і гродскага судоў [1] — колішні будынак у Пружанах, які існаваў у другой палове XVIIIXIX стст. Пабудаваны з дрэва ў стылі барока як гарадскі асабняк.

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак на цагляным падмурку з мезанінам у цэнтры, завершаны высокім ламаным дахам. Вокны прамавугольныя. Мезанін, завершаны на галоўным фасадзе трохвугольным франтонам, падтрымліваўся чатырма калонамі, якія ўтваралі перад уваходам ганак. Планіроўка анфіладная. У цэнтры прыхожая і зала з гранёным эркерам на дваровым фасадзе, абапал іх размяшчаліся чатыры жылыя пакоі.

Зноскі

  1. У крыніцах таксама падаецца як Пружанскі жылы дом

ЛітаратураПравіць

  • Пружанскі жылы дом // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

СпасылкіПравіць