Паўднёвы Захад (жылы раён, Мінск)

жылы раён Мінска

Паўднёвы Захад — жылы раён у паўднёва заходняй частцы Мінска. Забудоўваўся з другой паловы 1980-х. Складаецца з чатырох [2] мікрараёнаў, якія пабудаваны на перакрыжаванні цэнтральнай восі — праспекта газеты «Звязда» і папярэчных ёй праспекта Любімава, вуліц Алібегава, Голубева, Бялецкага; з бакоў абмежаваны праспектам газеты «Праўда» і вуліцай Рафіева. З захаду мяжуе з мікрараёнам Малінаўка.

Паўднёвы Захад
53°51′56″ пн. ш. 27°28′12″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Маскоўскі раён
Дата заснавання 1977 [1]
Ранейшы статус пасёлак
Год уключэння ў межы горада другая палова 1970-х
Ранейшыя назвы Пятроўшчына
Паштовыя індэксы 220116, 220117, 220025
Плошча
  • 7,9 км²
Насельніцтва 85 тыс.[1] чал.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўныя вуліцы правіць

Інфраструктура правіць

Грамадская інфраструктура правіць

У жылым раёне даволі развітая гарадская інфраструктура. У мікрараёне Паўднёвы Захад-1 размешчана аддзяленне паштовай сувязі РУП «Белпошта». Раён абслугоўвае дзве дарослыя (№ 25, № 32), дзіцячая (№ 15) і стаматалагічныя (№ 13) паліклінікі, а таксама адна жаночая кансультацыя. У кожным мікрараёне размешчаны установы дашкольнай і сярэдняй адукацыі. Асноўны грамадскі цэнтр сканцэнтраваны ўздоўж праспектаў Дзяржынскага і Газеты «Праўда». Гэта гандлёвы цэнтр «Паўднёвы Захад» для мікрараёна Паўднёвы Захад-1, ГЦ «Валгаград» для Паўднёвага Захаду-2 і ГЦ «Кірмаш» з кінатэатрам «Бярэсце», ГЗЦ «Тытан» і ГЦ «Магніт» для ўсяго жылога раёна. Таксама тут знаходзяцца суд і ЗАГС Маскоўскага раёна. Акрамя гэтага, гандлёва-бытавая інфраструктура меншага маштабу адносна раўнамерна разгрупавана па перыметры раёна.

У 1994 годзе быў адкрыты Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Раў[3]. Побач, па адрасе пр. Газеты «Праўда» № 11Д, размяшчаецца пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія[4].

Транспарт правіць

Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць дыспетчарская станцыя Паўднёвы Захад і дыспетчарская станцыя Малінаўка-4. 7 лістапада 2012 года была адкрыта станцыя метро Пятроўшчына.

Славутасці правіць

 
Курган у мікрараёне Паўднёвы Захад-3

Побач з мікрараёнам Паўднёвы Захад-2 размешчана праваслаўная царква «Праабражэння Гасподняга» (насупраць універсама «Валгаград»).

Па адрасе праспект газеты «Звязда», насупраць дома № 32, к. 1 захаваўся курган, які датуецца XI стагоддзем. Курган быў абследаваны ў 1978 і 1980 гадах. Яшчэ адзін курган знаходзіцца насупраць дома № 26 па праспекце Любімава.[6]

Акрамя курганоў у 1986 годзе знойдзена селішча плошчай каля 1 га, якое датуецца X—XIII стагоддзямі. Знаходзіцца яно ў 400 метрах на поўдзень ад дома № 60, к. 2 па праспекце газеты «Праўда».[6]

Яшчэ адно паселішча, якое датуецца X—XII стагоддзямі, знаходзіцца на праспекце Любімава за кіламетр на паўднёвы ўсход ад дома № 26. Падчас земляных работ частка плошчы была разбурана. Плошча, якая захавалася (каля 0,3 га) была абследавана ў 1986 годзе.

Побач з мікрараёнам знаходнзіцца парк імя Міхаіла Паўлава, які з іншага боку атачае мікрараён Малінаўка. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Любімава, Бялецкага, Курганнай і Касманаўтаў.

Праз парк працякае р. Лошыца, на рэчышчы якой створаны штучны вадаём.

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць