Жыра́фа (Giraffa camelopardalis) — жывёла з атраду парнакапытных, сямейства жырафавыя. Жырафа з’яўляецца самай высокай наземнай жывёлай планеты.

Жырафа
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Giraffa camelopardalis Linnaeus, 1758

Падвіды
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  625036
NCBI  9894
EOL  308378
FW  133600

Апісанне

правіць

Буйная жывёла, тулава кароткае, на высокіх нагах (пярэднія даўжэйшыя, чым заднія); шыя вельмі доўгая, але шыйных пазванкоў 7, як і ў большасці млекакормячых. Вышыня цела да 6 м, маса да 1000 кг (самцы большыя за самак). Мае 1 або 2 пары рожкаў, пакрытых скурай з валаскамі. Афарбоўка светла-жоўтая з цёмнымі плямамі.

Нараджае 1 дзіцяня. Корміцца лісцем і галінкамі дрэў, найчасцей акацыяй.

Распаўсюджанне

правіць

Пашырана ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары, у адкрытых стэпах (саваннах) з рэдкімі дрэвамі і кустамі. Жыве невялікімі групамі па 7-15 (зрэдку болей) асобін.

Захавалася пераважна ў нацыянальных парках.

Літаратура

правіць