Жырмуны (Лідскі раён)
Жырму́ны[1] (трансліт.: Žyrmuny, руск.: Жирмуны) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.
Вёска
Жырмуны
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ XVIII ст. маёнтак Жырмуны ад Завішаў перайшоў да Радзівілаў у якасці пасагу Барбары Завішы-Кезгайлы (1690—1770), якая ў 1710 годзе выйшла замуж за князя Мікалая Фаўстына Радзівіла (1688—1746). Потым маёнтак дастаўся іхняму сыну Станіславу Радзівілу (1722—1787), краўчаму, падкамораму Вялікага Княства Літоўскага, генерал-лейтэнанту, які быў жанаты з Каралінай Пацей (1732—1776).
У другой палове XVIII ст. Станіслаў Радзівіл вырашыў пабудаваць у фальварку Жырмункi, які знаходзіўся недалёка ад яго маёнтка, палацава-паркавы комплекс. Ім былі пабудаваны прыгожая ўязная брама, два бакавыя двухпавярховыя афіцыны ў стылі класіцызму, прычым паўднёва-ўсходнюю афіцыну з багатым афармленнем унутраных інтэр'ераў, займалі самі Радзівілы; у паўночна-заходняй афіцыне жыла прыслуга. Былі пабудаваны таксама гаспадарчыя пабудовы, пасаджаны вялікі і прыгожы парк. Будаўніцтва самога палаца з-за смерці князя ў 1787 годзе не было распачата. У 1915 і 1939 гадах сядзіба была разрабавана.
Да 21 лютага 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсавета[2].
Славутасці
правіцьПалацава-паркавы ансамбль Радзівілаў не быў дабудаваны, захавалася ўязная брама, руіны афіцынаў, а таксама калона, якая стаіць асобна.
-
Агульны выгляд, 2019 год
-
Брама
-
Брама
-
Скляпенні
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
Літаратура
правіць- Лаўрэш Л. Калона арханёла Рафаіла ў Жырмунах // Лідскі летапісец 2017. № 1(77). — C. 38.
- Rybak A. Dekanat lidzki w 1784 roku w swietle opisow parafii. — Bialystok, 2004. — S. 117.
Спасылкі
правіцьЖырмуны (Лідскі раён) на Вікісховішчы |