Жыровіцкае Евангелле

Жыровіцкае Евангелле — беларускі рукапісны помнік XVI стагоддзя, які атрымаў назву ад манастыра ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна, дзе захоўваўся да сярэдзіны XIX стагоддзя ва Успенскім саборы.

Жыровіцкае Евангелле. XVI стагоддзе
Бібліятэка Акадэміі навук Літвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Жыровіцкае Евангелле. Пачатак Евангелля ад Лукі

Мастацкае афармленне

правіць

Кніга напісана ўставам на 404 аркушах. Упрыгожана застаўкамі, мініяцюрамі з выявамі евангелістаў, шматлікімі ініцыяламі. Мініяцюры ўзятыя ў шырокія пазалочаныя рамкі, арнаментаваныя геаметрычным і раслінным узорамі ў гатычным стылі. У выкананні мініяцюр прасочваецца сувязь з візантыйскімі і заходнееўрапейскімі традыцыямі.

Малюнак адрозніваецца пластычнасцю, яркай індывідуальнасцю асоб, жанравасцю задумы і мажорным каларытам (кадміева-чырвоныя, сінія, зялёныя, вохрыста-залацістыя фарбы).

Дарчы подпіс

правіць

На 376-м і 377-м аркушах па-беларуску зроблены дарчы подпіс канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі (адтуль другая назва — «Евангелле Сапегі»). Аднак пашыранае меркаванне аб стварэнні евангелля на замову Л. Сапегі з’яўляецца памылковым[1].

Захоўваецца ў Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць