Жыровіцкі сельсавет
Жыро́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жыровіцы.
Жыровіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слонімскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Жыровіцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 105 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 22 лютага 1966 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шылавіцкага сельсавета, а ў склад Глоўсевіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бракава, Дзеравянчыцы, Крывая, Скоўдзічы і Тушэвічы)[1]. 6 жніўня 1979 года ў склад новаўтворанага Велікашылавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Шылавічы, Новая Стража, Савічы і Чапялева)[2]. 16 сакавіка 1987 года ў склад Велікашылавіцкага сельсавета перададзена вёска Шылавічы[3].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2586 чалавек[4], з іх 87,4 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 2,9 % — палякі, 1,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2105 чалавек[6].
Эканоміка і інфраструктура
правіцьНа тэрыторыі сельсавета размешчана ГСГУ «Жыровіцкая сортавыпрабавальная станцыя», СРСУПП «Райплемстанцыя», Жыровіцкае лясніцтва, участковая ветэрынарная лякарня, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна», дзіцячая школа мастацтваў, установа адукацыі «Жыровіцкага дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», дзяржаўнае установа адукацыі «Жыровіцкі дзіцячы яслі-сад Слонімскага раёна», участковая бальніца і амбулаторыя, Русакоўскі фельчарска-акушэрскі пункт.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.