Жырона (катал.: Girona), Херона (ісп.: Gerona) — горад на паўночным усходзе Іспаніі, у аўтаномнай супольнасці Каталонія, цэнтр аднайменнай правінцыі Жырона і каталонскай камаркі Жыронес. Насельніцтва на 2011 год — 96722 чалавек. Размешчаны каля зліцця рэк Тэр і Аньяр. Чыгуначны вузел. Міжнарожны аэрапорт Жырона-Коста-Брава[3].

Горад
Жырона (Херона)
катал.: Girona, ісп.: Gerona
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Правінцыя
Абшчына
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
1834
Плошча
39,14 км²
Вышыня цэнтра
70 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
96 722 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
972
Паштовыя індэксы
17000–17007[2]
Аўтамабільны код
GI
Афіцыйны сайт
girona.cat (катал.)
Жырона (Херона) на карце Іспаніі
Жырона (Іспанія)
Жырона

Гісторыя

правіць

Горад заснаваны каля 77 да н.э. рымлянамі пад назвай Герунда (лац.: oppidum Gerunda) на месцы паселішча ібераў; выконваў ролю ваеннага ўмацавання на рымскай дарозе, вядомай пасля як дарога Аўгуста (Via Augusta)[3]

З пачатку 5 ст. н.э. буйны рэлігійны цэнтр Каталоніі. Каля 714 года Жырона захоплена арабамі; у 785 годзе заваявана Карлам I Вялікім, тады ж горад і навакольныя землі былі вылучаны ў адно з 14 графстваў Каталоніі. З 793 ізноў пад уладай арабаў, у 797 адваявана каралём Аквітаніі Людовікам Набожным. У 878 граф Віфрэд Касматы ўключыў графства Жырона ў склад Барселонскага графства, якое з 1137 стала часткай Арагона. У 12-13 стст. Жырона — цэнтр вывучэння кабалістыкі; мясцовая іўдзейская абшчына была самай шматлікай у Каталоніі. З 1351 герцагства, Педра IV Цырымонны дараваў тытул герцага Жыроны свайму першынцу, інфанту Хуану, з 1414 прынцыпат, Фернанда I Арагонскі дараваў тытул прынца Жыроны старэйшаму сыну Альфонса. У 1446 Альфонса V Вялікадушны заснаваў у горадзе вышэйшую навучальную ўстанову «Эстудзі жэнераль», якая дзейнічала да 1717 года[3]

У 17-18 стст. Жырона больш за 20 разоў падвяргалася аблозе і пераходзіла з рук у рукі падчас франка-іспанскіх войнаў; праславілася гераічнай абаронай 1809 года, калі яе гарнізон пры падтрымцы насельніцтва на працягу 7 месяцаў, з 12 мая па 11 снежня, супрацьстаяў спробам французаў авалодаць горадам. 21 красавіка 1990 спадчыннік іспанскага прастола, Філіп Бурбон, першым з дынастыі Бурбонаў прыняў тытул прынца Жыроны[3]

Славутасці

правіць

У старой частцы Жыроны, якая амфітэатрам спускаецца да правага берага р. Аньяр, захаваліся:

  • руіны іберыйскіх сцен (5-4 стст. да н.э.) і частка гарадскіх сцен 11-18 стст. з брамай Сабрэпортэс і Св. Хрыстафора;
  • раманскія цэрквы Сан-Перу-дэ-Гальіганс (каля 10 ст., клуатр са скульптурай 12 ст.; цяпер Археалагічны музей), Св. Мікалая (12 ст.);
  • т.з. Арабскія лазні (кан. 12-13 стст.);
  • рамана-гатычная царква Св. Фелікса Жыронскага (1215—1318; вежа — 1392; фасад 17 ст.; гатычны клуатр — 1357-68; у інтэр’еры — раннехрысціянскія саркафагі; капліца Св. еп. Нарцыса); * манастыры Св. Данііла (раманскі клуатр), Св. Дамініка (гатычная царква — 1253—1349; клуатр — 1276);
  • гатычны сабор Маці Божай (1312—1598; сяўба. вежа 11 ст.; барочны заходні партал — 1730-33, арх. П. Коста; галоўны алтар — 1320-58; вітражы 14-16 стст.; музей сабора) з раманскім клуатрам (каля 1080—1120, фігуратыўныя капітэлі і фрызы сяр. 12 ст.);
  • былы палац біскупа (фасад — 1642; цяпер Епархіяльны музей, заснаваны ў 1942);
  • сярэдневяковая забудова яўрэйскага квартала.

Стары горад з новымі кварталамі левабярэжжа (забудова 19-20 стст.) злучаюць шматлікія масты: пешаходны металічны (1876-77, інж. А. Г. Эйфель) і інш[3]

Культура

правіць

У горадзе знаходзіцца ўніверсітэт (1991). Дзейнічаюць Музей гісторыі горада (1981), Археалагічны музей (1857), Музей мастацтваў (1976), Музей кіно (1998), Музей гісторыі іўдзеяў (2000). Муніцыпальны тэатр (1769)[3]

Эканоміка

правіць

Прадпрыемствы тэкстыльнай, хімічнай, харчовай прамысловасці, вытворчасць электроннага абсталявання, апрацоўка корку. Вінаробства. Турызм[3]

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. а б в г Cartographic and Geological Institute of Catalonia Mapa Topogràfic de Catalunya
  2. http://web.udg.edu/ciae/sau/codispostalsA3.pdf
  3. а б в г д е ё Жерона // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Спасылкі

правіць