(Вялікі) Жытны востраў (славацк.: Žitný ostrov), таксама Вялікі Шут (ням.: Große Schüttinsel), Чалакёз (венг.: Csallóköz) — рачны востраў у паўднёва-заходняй Славакіі, які распасціраецца ад Браціславы да Комарна на тэрыторыі Кішальфёльда. Утвораны разгалінаваннем Дуная і Малога Дуная і наступным упадзеннем Малога Дуная ў Ваг і Вага ў Дунай каля горада Комарна. Найбуйнейшы па велічыні рачны востраў Еўропы з плошчай 1885 км², даўжынёй 84 км і шырынёй 15—30 км. На тэрыторыі вострава ляжаць гарады Велькі-Медэр, Дунайска-Стрэда, Каларава, Комарна, Шаморын і частка Браціславы II — Вракуня і Падунайскія Біскупіцы. На поўдні вострава знаходзіцца запаведнік Дунайскія Лугі, рэзервацыя Златна.

Жытны востраў
славацк.: Žitný ostrov
Характарыстыкі
Плошча
  • 1 886 км²
Размяшчэнне
47°54′03″ пн. ш. 17°28′32″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыніцы

правіць