Жытомірская вобласць

Жытомірская вобласць (укр.: Житомирська область) — вобласць на паўночным захадзе Украіны.

Жытомірская вобласць
укр.: Житомирська область
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна  Украіна
Уваходзіць у
Уключае 4 раёны
Адміністрацыйны цэнтр Жытомір
Найбуйнейшыя гарады Бярдзічаў, Корасцень
Дата ўтварэння 22 верасня 1937
Кіраўнік Віталь Бунечка[d]
Афіцыйная мова украінская
Насельніцтва (2006)
1,33 млн. (15-е месца)
Шчыльнасць 44,59 чал./км²
Плошча 29,9 тыс.
(5-е месца)
Жытомірская вобласць на карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 UA-18
Тэлефонны код +38 041
Інтэрнэт-дамен zhitomir.ua; zt.ua
Код аўтам. нумароў AM
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Цэнтр Жытоміра ўначы.

Агульныя звесткі правіць

Адміністрацыйны цэнтр Жытомірскай вобласці — горад Жытомір.

Колькасць адміністрацыйных адзінак і населеных пунктаў вобласці:

  • раёнаў — 4;
  • населеных пунктаў — 1673, у тым ліку:
    • сельскіх — 1619;
    • гарадскіх — 54, у тым ліку:
      • пасёлкаў гарадскога тыпу — 43;
      • гарадоў — 11, у тым ліку:
        • гарадоў абласнога значэння — 5;
        • гарадоў раённага значэння — 6;
  • тэрытарыяльных грамад — 65[1], у тым ліку:
    • вясковых грамад — 30;
    • пасялковых грамад — 22;
    • гарадскіх грамад — 12.

Мясцовае самакіраванне ў вобласці ажыццяўляе Жытомірскі абласны савет, выканаўчую ўладу — абласная дзяржаўная адміністрацыя. Кіраўніком вобласці (губернатарам) з’яўляецца старшыня аблдзяржадміністрацыі, які назначаецца Прэзідэнтам Украіны.

Геаграфічныя звесткі правіць

Месцазнаходжанне правіць

На ўсходзе мяжуе з Кіеўскай вобласцю, на поўдні — з Вінніцкай вобласцю, на захадзе — з Хмяльніцкай і Ровенскай абласцямі Украіны. На поўначы мяжуе з Беларуссю.

Працягласць вобласці з захада на ўсход 170 км, з поўначы на поўдзень — 230 км.

Клімат правіць

Паўночная частка вобласці размяшчаецца ў зоне лісцяных лясоў. Поўдзень — у зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынентальны з вільготным цёплым летам і мяккай воблачнай зімой. Сярэдняя тэмпература студзеня −5,5 °C, ліпеня +18,5 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 753 мм.

Рэльеф правіць

Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну з агульным зніжэннем у поўночным і паўночна-ўсходнім кірунку. Большая частка вобласці (паўднёвая і паўднёва-заходняя) ляжыць у межах Прыдняпроўскага і Валына-Падольскага ўзвышшаў. Паўночна-ўсходнюю частку займае Палеская нізіна.

Глебы: на поўначы — дзярнова-падзолістыя, на поўдні — чарназёмы звычайныя.

Карысныя выкапні правіць

На тэрыторыі вобласці ёсць паклады будаўнічых пяскоў, пірафілітавых сланцаў, керамічных глінаў і шэрагу іншых відаў мінеральнай будаўнічай сыравіны. Таксама прысутнічаюць рэдказямельныя элементы — ванадый, скандый, гафній, торый, якія карыстаюцца значным попытам на светавым рынку.

Перспектыўным з’яўляецца радовішча мармуру, які мае малюнак надзвычайнай красы, добра палюецца.

У вобласці здабываецца каляровы напаўкаштоўны камень — берыл, а таксама тапаз, кварц.

Водныя аб’екты правіць

Па тэрыторыі вобласці цячэ 221 рэчка агульнай даўжынёй 5366 км. Усе рэкі належаць да басейна Дняпра. Найвялікшыя рэкі паводле даўжыні ў межах вобласці — Цецераў — 247 км, Случ (прыток Гарыні) — 194 км, Ірпень — 174 км, Ірша — 136 км. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца даволі шмат вялікіх азёраў. Найбуйнейшыя — Чорнае, Азэранскае, Дужае, Дзядовае, Прыбылавецкае — размешчаныя ў басейне ракі Убарць.

Гісторыя правіць

Засяленне вобласці пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту.

У V—VII стагоддзях тэрыторыя вобласці была заселеная даўнімі ўсходнеславянскімі плямёнамі: поўнач — драўлянамі, цэнтральная частка і поўдзень — палянамі.

У раннефеадальны перыяд (XI — пачатак XII стагоддзяў) сучасная тэрыторыя Жытомірскай вобласці ўваходзіла ў склад старадаўняй усходнеславянскай дзяржавы — Кіеўскай Русі.

У першай палове XIII стагоддзя Жытоміршчына пацярпела ад татара-мангольскага нашэсця.

У 1350—1360 гадах усходняя частка вобласці ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XIV—XVI стагоддзях большая частка тэрыторыі вобласці ўваходзіла ў склад Кіеўскага ваяводства.

Пасля Люблінскай уніі і ўтварэння Рэчы Паспалітай на тэрыторыі вобласці пашырыўся сялянскі вызваленчы рух, прайшло паўстанне пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, вяліся ваенныя дзеянні Казацка-сялянскай вайны.

Пасля далучэння тэрыторыі сучаснай вобласці да Расійскай імперыі ў канцы XVIII стагоддзя была ўтвораная Валынская губерня, у 1804 годзе яе цэнтрам зрабіўся Жытомір.

Жытомірская вобласць была ўтвораная 22 верасня 1937 года ў межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел правіць

У складзе вобласці 23 адміністрацыйныя раёны, 11 гарадоў, з якіх 5 — абласнога значэння, 43 пасёлкі гарадскога тыпу, 1588 вёсак.

Гарады правіць

Раёны вобласці правіць

Заўвагі правіць