Жыццё цудоўнае (фільм, 1997)
«Жыццё цудоўнае» (італ.: La vita è bella) — італьянская трагікамедыя 1997 года, рэжысёрам і выканаўцам галоўнай ролі выступіў Раберта Беніньі.
Станам на студзень 2024 года фільм займае 26 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў па версіі сайта IMDb.
Сюжэт
правіцьУ Італіі часоў Другой сусветнай вайны нарастаюць нацысцкія настроі, пачынаюцца ганенні на яўрэяў. Як і іншых прадстаўнікоў яго народа, Гвіда з маленькім сынам адпраўляюць у канцэнтрацыйны лагер, дзе нямоглых, старых і дзяцей пад выглядам душа забіваюць у газавых камерах. Па прыбыцці бацька тлумачыць сыну, што ўсё гэта – гульня, прызам у якой будзе сапраўдны танк. Каб перамагчы, трэба набраць 1000 ачкоў, а ачкі можна атрымаць за бездакорнае выкананне шэрагу правіл: забараняецца паказвацца на вочы ахоўнікам, плакаць, скардзіцца і прасіць есці. Дзіця, нягледзячы на смерць, боль і кроў вакол, верыць словам свайго таты – і прымае правілы гульні.
У ролях
правіцьАкцёр | Роля |
---|---|
Раберта Беніньі | Гвіда Арэфічэ |
Нікалета Браскі | Дора Арэфічэ |
Джорджа Кантарыні | Джазуэ Арэфічэ |
Узнагароды
правіць- 1999 — Прэмія «Оскар»
- Найлепшы фільм на замежнай мове (Раберта Беніньі)
- Найлепшая мужчынская роля (Раберта Беніньі)
- Найлепшая музыка (Нікола П’ёвані)
- 1998 — Прэмія BAFTA
- Найлепшая мужчынская роля (Раберта Беніньі)
- 1998 — Прэмія Давід дзі Данатэла
- Найлепшы фільм
- Найлепшы рэжысёр (Раберта Беніньі)
- Найлепшая мужчынская роля (Раберта Беніньі)
- Найлепшы сцэнар (Раберта Беніньі і Вінчэнца Чэрамі)
- Найлепшы прадзюсар (Эльда Фэры, Джанлуіджы Браскі)
- Найлепшая сцэнаграфія (Даніла Данаці)
- Найлепшая аператарская работа (Таніна Дэлі Колі)
- Найлепшыя касцюмы (Даніла Данаці)
- 1998 — Прэмія Еўрапейскай кінаакадэміі
- Найлепшы еўрапейскі фільм (Эльда Фэры і Джанлуіджы Браскі)
- Найлепшы еўрапейскі акцёр (Раберта Беніньі)
- 1999 — Прэмія кінакрытыкаў Лас-Вегаса
- Найлепшы замежны фільм
- Найлепшая рэжысура (Раберта Беніньі)
- Найлепшая мужчынская роля (Раберта Беніньі)
- 1999 — Прэмія «Люм’ер»
- Найлепшы замежны фільм (Раберта Беніньі)
- 1999 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў
- Найлепшая мужчынская роля (Раберта Беніньі)
- 1999 — Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага
- Найлепшы замежны фільм
- 1999 — Critics' Choice Movie Award
- Найлепшы замежны фільм
- 1999 — Kansas City Film Critics Circle Awards
- Найлепшы замежны фільм
- 1999 — Нямецкая кінапрэмія
- Найлепшы замежны фільм
- 1999 — Французскі сіндыкат кінакрытыкаў
- Найлепшы замежны фільм
Крыніцы
правіць- ↑ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=lifeisbeautiful.htm
- ↑ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=38678&type=MOVIE&iv=Basic
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ http://www.movieloci.com/4-Life-Is-Beautiful Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з http://www.filmaffinity.com/en/film594480.html Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0118799/ Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ а б http://www.sinemalar.com/film/1011/hayat-guzeldir Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж https://web.archive.org/web/20200301174238/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/life-is-beautiful.5482 Праверана 15 мая 2020.
- ↑ а б в г д е ё ж з http://www.bbfc.co.uk/releases/la-vita-e-bella-life-beautiful-1970 Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ а б в г д http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/la-vita-bella/35203/ Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ La vita è bella — 1997.
- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0118799/fullcredits Праверана 10 ліпеня 2016.
- ↑ а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ http://www.nytimes.com/movies/movie/160117/Life-Is-Beautiful/credits
- ↑ а б в https://web.archive.org/web/20180311140821/https://www.europeanfilmacademy.org/1998.114.0.html Праверана 22 сакавіка 2020.
- ↑ а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 24 чэрвеня 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20200301174238/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/life-is-beautiful.5482 Праверана 1 сакавіка 2020.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт
- La vita è bella на сайце «Internet Movie Database» (англ.)